Цібар Мераі
Цібар Мераі (венг.: Méray Tibor, 1924, Будапешт) — венгерскі журналіст, пісьменнік.
Біяграфія
Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт па спецыяльнасці «венгерская і лацінская літаратура».
Працаваў у газеце «Сабад неп» (Szabad Nép) — органе камуністычнай партыі, ведаў аддзелам культуры, пасля стаў членам рэдкалегіі. Паўтары гады быў ваенным карэспандэнтам «Сабад неп» на Карэйскай вайне.
У 1953—1954 гады Цібар Мераі — сакратар партарганізацыі Саюза венгерскіх пісьменнікаў (СВП), з 1954 года — сакратар гэтай творчай арганізацыі. Пасля падзей 1953 года — прыхільнік Імрэ Надзя, з прычыны чаго ў 1955 годзе пазбавіўся пасады і ў газеце, і ў СВП. Пасля Венгерскага паўстання 1956 года Мераі разам з сям’ёй эміграваў у Югаславію. З 1957 года жыў у Францыі.
На працягу 27 гадоў рэдагаваў газету «Ірадалмі уйшаг», якая выдавалася за мяжой, забароненую рэжымам Кадара. Быў першым сакратаром ПЕН-клуба пісьменнікаў у выгнанні і старшынём Венгерскай лігі абароны праў чалавека.
У 1989 годзе, пасля 33 гадоў эміграцыі, Цібар Мераі прыехаў у Будапешт, каб браць удзел ва ўрачыстым перапахаванні парэшткаў Імрэ Надзя, і па просьбе сям’і нябожчыка сказаў прамову над яго магілай.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
- ↑ Méray Tibor emlékére
- ↑ Lexikon der Goldmann-Taschenbücher / Hrsg.: W. Goldmann — 1963. — Т. 1000. — S. 208.