wd wp Пошук:

Цібар Сэкель

Цібар Сэкель (венг.: Tibor Székely; 12 лютага 1912 — 20 верасня 1988) — югаслаўскі журналіст, даследчык, пісьменнік, юрыст эсперантыст.

Удзельнічаў у экспедыцыях па Паўднёвай Амерыцы, Азіі і Афрыцы. Апроч венгерскай і харвацкай моў таксама ведаў нямецкую, французскую, іспанскую, англійскую і эсперанта. Быў членам Акадэміі эсперанта і ганаровым членам Сусветнай асацыяцыі эсперанта.

Біяграфія

Бацька Цібара Сэкеля быў ветэрынарам і сям’я шмат разоў пераязджала. Пасля некалькіх гадоў па нараджэнні Цібара, сям’я пасялілася ў Ценеі (тэрыторыя сучаснай Румыніі), а пасля 1922 года ў Кікіндзе (Сербія, Югаславія). Там Цібар скончыў пачатковую школу, пасля чаго сям’я пераехала ў Нікшыч у Чарнагорыі, дзе Цібар скончыў гімназію. Ужо ў сярэдняй школе захапіўся альпінізмам і пешкі прайшоў праз усю Чарнагорыю.

Пасля гімназіі Сэкель працаваў журналістам у Заграбе і ў 1933 ажыццявіў падарожжа ў Аргенціну, для падрыхтоўкі рэпартажу пра аргенцінскіх эмігрантаў, але застаўся там і на працягу 15 гадоў займаўся журналістыкай і даследаваннямі. У 1944 пакарыў Аканкагуа, самую высокую гару Заходняга і Паўднёвага паўшар’яў. У 19481949 гадах займаўся даследаваннем малавядомых раёнаў у лясах Бразіліі. У гэтым падарожжы ён сустрэў племя канібалаў тупары, у якім пражыў чатыры месяцы.

Адначасова з даследаваннямі, Сэкель займаўся археалогіяй і антрапалогіяй. У Гватэмале і Мексіцы ён займаўся вывучэннем цывілізацыі мая і цывілізацыі інкаў у Перу. Абапіраючыся на паданне, Сэкель знайшоў старажытны горад, пабудаваны індзейцамі. Падчас свайго падарожжа па Амазонцы, карыстаючыся папярэднім доследамі, Сэкель здолеў прайсці за Раку Смерці праз тэрыторыю ваяўнічага племені шавана, сабраўшы шмат карысных геаграфічных звестак пра гэты рэгіён.

У 1954 годзе Сэкель вярнуўся ў Югаславію, але па-ранейшаму шмат падарожнічаў. У сакавіку 1962 года адправіўся ў падарожжа ў Афрыку, у якім ён ажыццявіў узыходжанне на Кіліманджара, самую высокую гару Афрыкі.

На працягу свайго жыцця Сэкель займаўся рознымі справамі. Быў даследчыкам, пісьменнікам, археолагам, мастаком, скульптарам, рэжысёрам, журналістам. Пісаў кнігі, у тым ліку на эсперанта. Карыстаўся двума дзясяткамі моў, з якіх на дзесяці размаўляў добра. З 1972 года жыў у Субоціцы, (Ваяводзіна), дзе да канца жыцця працаваў дырэктарам музея.

У 1985 годзе, Сэкель, будучы прадстаўніком Сусветнай асацыяцыі эсперанта і дэлегацыі Югаславіі вынес на галасаванне рэзалюцыю пра эсперанта, якая была адзінагалосна прынята Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА.

Творы

Апісанні падарожжаў

Творы Цібара Сэкеля змяшчаюць цікавыя назіранні за звычаямі, мастацтвам, этнаграфіяй і перакладзены на шмат моў.

  • Tempestad sobre el Aconcagua, раман аб экспедыцыі на аргенцінскую гару Аканкагуа, напісаны на іспанскай мове, Буэнас-Айрэс: Ediciones Peuser, 1944, 274 стар.
    • Oluja na Aconcagui i godinu dana kasnije, сербска-харвацкі пераклад Іва Вячэрына, Заграб, 1955, 183 стар.
    • Burka na Aconcagui, чэха-славацкі пераклад Эдуарда В. Тварожэка, Марцін: Osveta, 149 стар. (= Hory a l’udia 5)
    • Tempesto super Akonkagvo, пераклад на эсперанта Эніа Хуга Гарота, Белград: Сербская ліга эсперанта, 1959, 227 стар.
  • Por tierras de Indios, аб жыцці аўтара з індзейцамі ў трапічным рэгіёне Бразіліі, у арыгінале напісана на іспанскай, 1946.
    • Durch Brasilies Urwälder zu wilden Indianerstämmen, нямецкі пераклад Радольфа Сімона, Цюрых? Orell Füssli, 1950, 210 стар.
    • Pralesmi Brazílie, чэшскі пераклад Мацільды В. Гусаравай, Марцін: Osveta, 1956, 161 стар. (= Svetom 9).
    • V dezeli Indijancev po brazilskih rekah gpzdovih, славенскі пераклад Петэра Каваціца, Марыбор: Zalozba obzorja Maribor, 1966, 252 стар.
    • Па краіне індзейцаў Архівавана 3 студзеня 2005., Пераклад на эсперанта Эрнэста Зонэнфельда, Мальмё: выданне таварыства эсперанта, 1970, 186 стар.
  • Nepalo malfermas la pordon, (Непал адчыняе дзверы), у арыгінале напісана на эсперанта, La Laguna: Regulo, 1959, 212 стар. (= Stafeto навукова-папулярная 2).
    • Nepla otvrara vrata, сербскі пераклад Антонія Сэкеля, Белград, 1959, 212 стар.
    • Window on Nepal, англійскі пераклад Марджары Бултан, Лондан: Robert Hale, 1959, 190 стар.
    • Nepal odvira vrata, славенскі пераклад Барыса Грабнара, Любляна, Mladinska knjiga, 1960, 212 стар.
  • Ĝambo rafiki. La karavano de amikeco tra Afriko, (Джамба Рафікі. Караван сяброўства ў Афрыцы), у арыгінале напісана на эсперанта, Піза: Edistudio, 1991, 173 стар., ISBN 88-7036-041-5
    • Djambo rafiki. Pot karavane prijatelstva po Afriki, славенскі пераклад Ціта Скерль-Сояра, Любляна: Mladinska knjiga, 1965, 184 стар.
  • Ridi per Esperanto (Смейся на эсперанта), Заграб, 1973, 55 стар. (= Міжнародная культурная служба 3).
  • Premiitaj kaj aliaj noveloj (Прыгнечаныя, і іншыя навелы), сем апавяданняў, у арыгінале напісаныя на эсперанта, Заграб: Міжнародная культурная служба, 1874, 52 стар.
  • Kumeŭaŭa, la filo de ĝangalo, (Кумеўаўа, сын джунгляў), дзіцячая кніга пра прыгоды сярод індзейскіх плямён Бразіліі, у арыгінале напісана на эсперанта
    • 1-е выданне Антверпен, 1979 (= Stafeto мастацкая літаратура 42)
    • 2-е выданне Ротэрдам: UEA, 1994, 94 стар.
    • Kumeuaua djungles son, шведскі пераклад Лейфа Нордэнстрама, Бодэн 1987, 68 стар.
    • Kumevava az őserdő fia,венгерскі пераклад Іштвана Ертлі, Будапешт, 1988.
    • Кумевава сын джунглів украінскі пераклад Надзеі Гардзеенка-Андрыянавай, Кіїв, Веселка, 1989
  • Mondo de travivaĵoj, (Свет перажыванняў), аўтабіяграфічнае апавяданне аб падарожжах і прыгодах у экзатычных краінах на пяці кантынентах. Піза: Edistudio, 1-у выданне 1981, 2-е выданне 1990, 284 стар., ISBN 88-7036-012-1.
  • Neĝohomo (Снежны чалавек), апавяданне ад перажытым падчас горных узыходжанняў, з тлумачэннямі на нямецкай мове, Вена: Pro Esperanto 1988, 20 стар.
  • Kolektanto de ĉielarkoj, (Збіральнік вясёлак), навелы і паэмы, у арыгінале напісаны на эсперанта, Піза, 1992, Edistudio, 117 стар. ISBN 88-7036-052-0

Кнігі аб эсперанта

  • La importancia del idioma international en la educacio para un mundo mejor, Мехіка: Мексіканская федэрацыя эсперанта, 1953, 13 стар.
  • The international language Esperanto, common language for Afrika, common language for the world, пераклад з эсперанта на англійскую мову зроблены Джонам Крыстаферам Уэлсам, Ротэрдам: UEA, 1962, 11 стар.
  • Le probléme linguistique au sein de mouvement des pays non alignés et la possibilité de la resoudre, Ротэрдам: UEA, 1981, 16 стар. (=Эсперанта-дакументы 10).
    • La lingva problemo de la Movado de Nealiancitaj Landoj — kaj ĝia ebla solvo (Моўная праблема Руха недалучыўшыхся краін — і яе магчымае рашэнне) Ротэрдам: UEA, 1981, 12 стар. (= Эсперанта-дакументы 13).

Падручнікі

  • La trovita feliĉo, (Знойдзенае шчасце), навела для чытання для апошніх курсаў, Буэнас-Айрэс: Progreso, 1945
  • kun Antonije Sekelj: Kurso de Esperanto laŭ aŭdivida dtruktira metodo, (з Антоніям Сэкелем: Курс эсперанта: акустыка-візуальны структурны метад), 1960, 48 стар.
  • kun Antonije Sekelj: Dopisni tečaj Esperanta, (з Антоніям Сэкелем), Белград: Сербская ліга эсперанта, 1960, 63 стар.

Кнігі па этнаграфіі

Падарожнічая па Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі і Акіяніі Сэкель сфарміраваў вялікую этнаграфічную калекцыю, і падарыў яе Этнаграфічнаму музею Заграба.

  • Elpafu la sagon (Пускай стралу), з вуснай паэзіі народаў свету, Ротэрдам: UEA, 1983, 187 стар., ISBN 92-9017-025-5 (= серыя «Усход-Захад» 18), дзе ён прапануе пераклады запісаў, сабраных падчас сваіх падарожжаў. Гэты твор вылучаецца з шэрага звычайных для руха эсперанта і на самой справе тычыцца сусветнай культуры.

Слоўнік

Цібар Сэкель супрацоўнічаў з рэдакцыяй 20-моўнага музеялагічнага слоўніка Diktionarium Museologikum, які быў выдадзены ў 1986 годзе. — ISBN 963-571-174-3

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1021026751 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Brozović D., Ladan T. Tibor Sekelj // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1021026751 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1021026751 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Сербіі Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be