Цівадар Сорас
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сорас.
Цівадар Сорас[4] (сапраўднае прозвішча Шварц[5]; 1894, Будапешт — 1968, Нью-Ёрк) — венгерскі яўрэй, адвакат, пісьменнік-эсперантыст, бацька Пола (1926—2013) і Джорджа (нар. 1930) Сорасаў.
Біяграфія
Пайшоў дабравольцам у аўстра-венгерскую армію падчас першай сусветнай вайны. Апынуўся ў расійскім палоне і быў адпраўлены ў лагер для вязняў у Сібіры, збег і вярнуўся ў Будапешт.
Разам з працай адвакатам, займаўся літаратурнай дзейнасцю на мове эсперанта (у тым ліку пад імём Teodoro Ŝvarc і пад псеўданімам Teo Melas
У 1922 годзе заснаваў літаратурны часопіс Literatura Mondo, быў яго аўтарам і галоўным рэдактарам да 1924. У часопісе публікаваліся, між іншым, Калачай і Багі.
У 1923 годзе напісаў аповесць «Сучасныя Рабінзоны» (Modernaj Robinzinoj).
Жонка — Эржэбет Суч (Erzebet Szuz), двое сыноў — Павел (Пол) і Дзьёрдзь (Джордж).
У 1944—1945 падчас дэпартацыі венгерскіх яўрэяў актыўна дапамагаў многім з іх пазбегнуць праследавання пры дапамозе падробных дакументаў.
Падчас венгерскага паўстання 1956 года эміграваў у ЗША. У 1965 годзе выдаў аўтабіяграфічны раман на эсперанта Maskerado ĉirkaŭ la morto (Маскарад вакол смерці), які быў перакладзены на англійскую, венгерскую, рускую і іншыя мовы.
Памёр у 1968 годзе ў Нью-Ёрку.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124429092 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Pas L. v. Tivador Soros // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124429092 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Сорас — традыцыйная транскрыпцыя, але, згодна з правіламі венгерскай арфаграфіі Soros чытаецца як Шораш.
- ↑ у 1936 годзе сям’я змяніла сваё прозвішча Schwartz на Soros з-за антысемітызму, які распаўсюджваўся ў тыя гады