Цікамацу Мандзаэмон
Цікамацу Мандзаэмон (1653-6 студзеня 1725) — японскі драматург, якога часта называюць «японскім Шэкспірам».
Біяграфія
Цікамацу нарадзіўся ў 1653 годзе, верагодна, у самурайскай сям’і. Атрымаў добрую адукацыю. Разам з бацькам, які стаў ранінам, пераязджае ў другой палове 1660-х гадоў у Кіёта.
На працягу 20 гадоў супрацоўнічаў з Кіёцкім тэатрам кабукі і яго вядучым акцёрам Саката Тадзюра (1647-1709). У 1705 годзе спыняе пісаць для тэатра кабукі і адпраўляецца ў Осаку, дзе піша п’есы для тэатра марыянетак дзёруры «Такэматодза», якім кіраваў Такэмо То-Гідаю. З гэтага часу Цікамацу піша толькі для дзёруры.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Swartz A. Monzaemon Chikamatsu // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Chikamatsu Monzaemon // https://pantheon.world/profile/person/Chikamatsu_Monzaemon Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Monzaemon Chikamatsu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Werner Arpe: Knaurs Schauspielführer. Knaur, 1976, ISBN 3-426-23312-6