Ціма Парвела
Ціма Парвела (фінск.: Timo Parvela; 19 мая 1964, Ювяскюля, Фінляндыя) — фінскі пісьменнік.
Паходзіць з сям’і настаўнікаў і сам некаторы час выкладаў у школе. Падзеі серыі яго кніг пра Элу адбываюцца менавіта там. Паводле дадзеных бібліятэк Фінляндыі, кнігі пра Элу і яе сяброў уваходзяць у топ-10 самых чытаных сярод дзяцей.
Апавяданні «Эла і шантажыст», «Эла ў тэатры», «Элін клас падарожнічае» (першае выданне), «Эла і злачынца», «Эла і Патэ», «Эла і Задзірака», «Эла ў начной школе» (другое выданне) на беларускую мову пераклала Алена Казлова.
Беларускія пераклады
- Эла і сябры / пер. з фінскай мовы Алены Казловай. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. ISBN 978-985-02-1750-9
- Эла і сябры 2 / пер. з фінскай мовы Алены Казловай. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2019. ISBN 978-985-02-1888-9
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133678466 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ FILSA 2015 — Cámara Chilena del Libro, 2011. Праверана 10 ліпеня 2021.