wd wp Пошук:

Цірса дэ Маліна

Цірса дэ Маліна (ісп.: Tirso de Molina, сапраўдныя імя і прозвішча Габрыэль Цэльес, ісп.: Gabriel Téllez; 24 сакавіка 157912 сакавіка 1648) — іспанскі драматург , навеліст, доктар багаслоўя, манах і афіцыйны гістарыёграф ордэна мерседарыяў. Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Вучыўся ва ўніверсітэце Алькала-дэ-Энареса. У 1601 годзе стаў манахам ордэна Багародзіцы Міласэрнай. У 1634 годзе быў прызначаны членам праўлення ордэна, у 1635 — яго гістарыёграфам, у 1639 атрымаў ступень магістра багаслоўя.

Творчасць

Аўтар больш за 400 вершаваных п’ес, з якіх да нас дайшло толькі 84 камедыі і 5 «аўта». Таксама звяртаўся да розных празаічных жанраў (зборнік навел і твораў на розныя тэмы «Таледскія вілы» (ісп.: Los cigarrales de Toledo), выдадзеныя ў 1624).

Асноўныя творы

  • «Сарамлівец у палацы» (1606)
  • «Пакаранне легкадумнасці» (сач. 1613)
  • «Святая Хуана» (1614)
  • «Каханне і рэўнасць прымусяць паразумнець» (1616, трупа Вальдэса)
  • «Праўда заўсёды дапамагае» (1623, трупа X. Б. Валенсіяна ў Кордаве)
  • «Любоў-лекарка» (1625?)
  • «Дон Хіль Зялёныя нагавіцы» (выд. 1630)
  • драма «Абачлівасць жанчыны» (выд. 1634)
  • «Лепшая жняярка» (выд. 1634)
  • «Багародзіца аліўкавага гаю» (выд. 1636)
  • гераічная камедыя «Антона Гарсія» (выд. 1635)
  • «Асуджаны за недахоп веры» (выд. 1635)
  • «Набожная Марта» (выд. 1636)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118642863 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118642863 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Іспаніі Катэгорыя·Пісьменнікі барока Катэгорыя·Пісьменнікі-святары
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be