wd wp Пошук:

Шарль-Сімон Фавар

Шарль-Сімон Фавар (фр.: Charles-Simon Favart; 13 лістапада 1710, Парыж — 12 мая 1792, там жа) — аўтар лібрэта камічных опер і тэатральных п’ес.

Біяграфія

З 1732 года ствараў п’есы для парыжскіх кірмашовых тэатраў, а з 1743 па 1745 гады быў рэжысёрам тэатра «Апера-Камік». У 1745—1750 гадах жыў і працаваў у Бруселі. У 1751 годзе вярнуўся ў Парыж. Яго жонка, спявачка і актрыса Мары Жусцін дзю Рансерэ (du Ronceray, 1727—1772), дэбютавала ў Парыжы ў 1744 годзе. Найлепшымі яе ролямі лічыліся ролі сялянак у «Анэт і Любін» (Annette et Lubin) Блеза і «Басцьенэ і Басцьене» Моцарта. Разам з мужам напісала каля 90 п’ес для тэатра.

Творы Фавара былі выдадзены ў Парыжы ў 1850 годзе пад назвай «Сачыненні спадара і спадарыні Фавар» (Oeuvres de M. et M-me Favart). Муж і жонка Фавар фігуруюць у камічнай оперы Жака Афенбаха «Мадам Фавар» (1878).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Charles Simon Favart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118683144 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 снежня 2016.
  4. Г. Риман Фавар // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1306.
  5. Gallica — 1997.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be