wd wp Пошук: ⬜

Шарль Азнавур

Запыт «Азнавур» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Шарль Азнавур (фр.: Charles Aznavour, арм.: Շառլ Ազնավուր; 22 мая 1924, Парыж — 1 кастрычніка 2018) — французскі спявак-шансанье, аўтар песень, акцёр

армянскага паходжання, пасол Арменіі ў Швейцарыі. Сапраўднае імя — Шахнур Вагінак Азнавуран (арм.: Շահնուր Վաղինակ Ազնավուրյան).

Часта сустракаецца крыху скажоны варыянт другога імя — Варынаг, з-за няслушнага французскага напісання — Varenagh. Быў адным з найпапулярных выканаўцаў у Францыі, а таксама далёка за яе межамі. З 5 мая 2009 года з’яўляўся паслом Арменіі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком краіны ў штаб-кватэры ААН.

Азнавур стварыў прыкладна 1000 песень, сыграў у 60 фільмах і прадаў больш за 100 млн дыскаў. Паводле сумеснага апытання часопіса «TIME» і CNN (1998), Азнавур прызнаны лепшым эстрадным выканаўцам XX стагоддзя. Пражываў у Швейцарыі, лічыў сябе армянінам і французам.

Біяграфія

Бацькі — армянскія імігранты Міхаэль Азнавуран[11][12] і Кнара Багдасаран[13][14] — праехаўшы праз Еўропу, затрымаліся ў Парыжы ў чаканні візы ў ЗША. Тут, у парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, і нарадзіўся Шахнур[15] Вагінак[16] Азнавуран[11], таму сям’я вырашыла застацца ў Францыі. Бацька Шарля спяваў у рэстаранах, намагаўся займацца прадпрымальніцтвам, дзеля чаго заснаваў уласны каўказскі рэстаран «Le Caucase», аднак вымушаны быў зачыніць яго ў 1930 годзе.

Ужо з ранніх гадоў бацькі прывучалі Шарля да сцэны, і ў дзевяцігадовым узросце ён кінуў школу і пачаў выступаць пад сцэнічным імем «Азнавур». Спачатку выконваў ролі ў п’есах[17], у 1936 годзе дэбютаваў у кіно. Падчас Другой сусветнай вайны Шарль працягваў выступы ў акупаваным Парыжы, дзякуючы чаму мог гадаваць сям’ю (бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт).

У 1944 пачаў супрацоўніцтва з акцёрам П’ерам Рашэ, з гэтага часу пачынаюцца яго першыя спробы напісання і выканання песень. У 1946 годзе яго выступленне пачула Эдзіт Піяф, якая запрасіла яго разам з Рашэ ў супольны тур па Францыі і ЗША[18]. У 1950 годзе, пасля таго, як П’ер Рашэ эміграваў у Канаду, Шарль пачаў выступаць сам пад псеўданімам Шарль Азнавур. У 1954 дабіўся першага поспеху як спявак, выканаўшы ў ЗША сваю песню «Маё жыццё».

Пасля выхаду на экраны фільма Франсуа Труфо «Страляйце ў піяніста» (1960), дзе Азнавур сыграў ролю піяніста кабарэ, ён стаў прызнаным і таленавітым кінаакцёрам.

У 1964 годзе ўпершыню выступіў з гастролямі ў Савецкім Саюзе. У 1970-я Азнавур меў пастаянныя выступы і замежныя гастролі. У 1973 годзе ў Лондане яго песня «Яна» была ўганараваная залатога, а пасля і платынавага дыску — узнагароды, якой ніколі дагэтуль не атрымлівалі французы.

Помнік Шарлю Азнавуру ў Гюмры

Пасля Спітацкага землятрусу Азнавур заняўся дабрачыннай дзейнасцю дзеля дапамогі пацярпелым. У яго гонар названа плошча ў Ерэване, а ў найбольш пацярпелым ад землятрусу горадзе — Гюмры — пастаўлены помнік. Шарль Азнавур уваходзіць у Міжнародны савет павераных Фонду Арменіі, які сабраў больш за 150 млн долараў ЗША на гуманітарную дапамогу і аднаўленне інфраструктуры Арменіі. У 2004 годзе спявак атрымаў найвышэйшае званне Нацыянальныя героя, а ў 2008 — ганаровае грамадзянства Арменіі[19][20]. У 2011 годзе ў Ерэване быў адкрыты музей Шарля Азнавура.

Асабістае жыццё

Азнавур быў тройчы жанаты: з Мішленай Ругель (1946)[21], Эвелін Плесі (1956) і Уляй Тэрсель (1967). Меў шэсць дзяцей: Сэду і Шарля ад першага шлюбу; Патрыка ад другога; дзецям ад трэцяга шлюбу надаў рускія імёны Каця, Міша і Коля[22]. Пражывае ў швейцарскім Сен-Сульпі[23].

Зноскі

  1. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118651331 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. ↑ Charles Aznavour // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118651331 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Fichier des personnes décédées Праверана 30 красавіка 2022.
  5. 1 2 Charles Aznavour est décédé à l’âge de 94 ans — RTL, 2018.
  6. ↑ Who’s who in France Праверана 1 кастрычніка 2018.
  7. ↑ Charles Aznavour vient de mourir à 94 ans, il avait choisi Mouriès pour y faire son petit paradis provençal — France 3 Provence-Alpes, 2018.
  8. ↑ Du monde à Montfort l’Amaury pour se recueillir sur la tombe de Charles Aznavour — France Bleu, 2018. Праверана 22 жніўня 2019.
  9. ↑ Une dernière fois, les fans ont chanté «Emmenez-moi» pour Charles Aznavour — Le Parisien, 2018. Праверана 22 жніўня 2019.
  10. ↑ Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  11. 1 2 Portrait de S.E. Charles Aznavour(фр.) . Embassy of the Republic of Armenia in Switzerland. Архівавана з першакрыніцы 30 June 2014.
  12. ↑ Biographie Charles Aznavour (нявызн.). Musicme.com. Праверана 18 жніўня 2015.
  13. ↑ Biodata (нявызн.) (недаступная спасылка). Billetnet.fr. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 1 May 2011.
  14. ↑ CHARLES AZNAVOUR - Encyclopædia Universalis (нявызн.). Universalis.fr. Праверана 18 жніўня 2015.
  15. ↑ The Armenian Genocide: Cultural and Ethical Legacies. — New Brunswick, N.J.: Transaction Publishers, 2007. — С. 215. — ISBN 9781412835923.
  16. ↑ The Film Encyclopedia. — 7th. — New York: HarperCollins. — С. 1653. — ISBN 9780062277114.
  17. ↑ Encyclopedia of Music in the 20th Century / Lol Henderson, Lee Stacey. — Hoboken: Taylor and Francis, 2014. — С. 35. — ISBN 1135929467.
  18. ↑ Charles Aznavour (нявызн.), RFI Musique (December 2008). Праверана 10 February 2011. Архівавана 10 лютага 2011.
  19. ↑ Aznavour Granted Armenian Citizenship (нявызн.), New York Times (10 лютага 2014). Праверана 26 снежня 2008.
  20. ↑ French crooner Charles Aznavour granted Armenian citizenship (нявызн.), France 24 (27 снежня 2008).
  21. ↑ Biography for Charles Aznavour (нявызн.). imdb.com. Праверана 29 студзеня 2013.
  22. ↑ Biographie de Charles AZNAVOUR (нявызн.). leParisien.fr. Праверана 29 студзеня 2013.
  23. ↑ Aznavour: “J’ai été poussé à vivre en Suisse” (нявызн.). lematin.ch. Праверана 13 лістапада 2013.

Літаратура

  • Азнавур Шарль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be