wd wp Пошук: ⬜

Шарль Нюітэр

Шарль-Луі-Эцьен Нюітэр (фр.: Charles-Louis-Étienne Nuitter, сапраўднае прозвішча «Truinet»; 24 красавіка 1828, Парыж, Францыя — 23 лютага 1899, Парыж, Францыя) — французскі лібрэтыст, перакладчык, пісьменнік і бібліятэкар.[7]

Лібрэтыст і перакладчык

Нюітэр вывучаў права і меў практыку ў Парыжы з 1849 года. Быў заўзятым тэатралам і ў 1850-х гадах пачаў пісаць лібрэта, пераважна для вадэвіляў, пазней для опер камік, опер буф, аперэт і балетаў. Мяркуецца, што ён напісаў і стварыў у сааўтарстве каля 500 тэатральных твораў, у тым ліку лібрэта для некалькіх твораў Ж. Афенбаха, сцэнарыя балета Леа Дэліба «Капелія» (Нюітэр хацеў, каб твор называўся «Нюрнбергская лялька») і твораў Ф. Эрвэ, Э. Гіро, Э. Лало, Ш. Лекок і інш., з якіх было пастаўлена каля 100. [8]

Шарль Нюітэр дапамагаў перакладаць оперы Р. Вагнера на французскую мову («Тангейзер» (1861), «Рыенцы» (1869), «Лоэнгрын» (1870) і «Лятучы галандзец» (1872). Сярод іншых перакладаў — «Капулеці і Мантэкі», «Аберон», «Абу Гасан», «Чароўная флейта», оперы Дж. Вердзі «Макбет», «Аіда», «Сіла лёсу» і «Сімон Боканегра». Р. Вагнер і Дж. Вердзі высока ацанілі якасць перакладаў, і Шарль таксама дапамог Вердзі ў пераглядзе оперы «Дон Карлас» ў 1882—1883 гадах.[9] Пераклад Нюітэра «Ранішняя і вячэрняя малітва» (фр.: La Prière du matin et du soir) Эміліа дэ Кавальеры (1600) рэгулярна выконваўся на канцэртах у кансерваторыі на працягу 1870-1880-х гадоў і пазней.[10]

Архівіст

Трапіўшы ў архіў Парыжскай оперы(англ.) бел. ў 1863 годзе, Нюітэр стаў афіцыйным архіварыусам праз тры гады і скончыў юрыдычную кар’еру (ён даваў юрыдычныя кансультацыі Ж. Афенбаху ў спрэчцы з мэнэджэрам Тэатра Буф-Парызьен перад прэм’ерай оперы «Прыгожая Алена» (фр.: La belle Hélène) у 1864 годзе).[11]

Яго архіўная праца была надзвычай важнай для каталагізацыі існай бібліятэкі, выратавання дакументаў ад знішчэння і набыцця дакументаў з аўтографамі і часопісаў (часам за ўласныя сродкі) для калекцыі.[7] Набыткі Нюітэра ўключалі важную калекцыю тэатральных кніг Джозэфа дэ Філіпі і каля 900 оперных лібрэта былога дырэктара тэатра Нестора Рокплана. Яго ўплыў на пашырэнне архіва быў уражлівым. У 1861 годзе было 350 тамоў; да канца 1862 года іх стала 1076, а ў 1882 годзе калекцыя павялічылася да 7 807 тамоў.[8] Ён гарантаваў, што іх важнасць была ўлічана пры адкрыцці оперы Гарнье ў 1875 годзе.

Выбраныя сцэнічныя творы Нюітэра (часта ў супрацоўніцтве)

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117071099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. ↑ Charles-Louis-Étienne Nuitter // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117071099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. ↑ Charles Nuitter // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117071099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  7. 1 2 Cooper J: Nuitter, Charles-Louis-Étienne. In New Grove Dictionary of Opera. Macmillan, London and New York, 1997.
  8. 1 2 Gressel V. Charles Nuitter : des scènes parisiennes à la bibliothèque de l’Opéra. Website of enssibs (Ecole Nationale Supérieure des Sciences de l’Information et des Bibliothèques), accessed 28 October 2008.
  9. ↑ Budden J.: Verdi. J M Dent & Sons, London, 1985.
  10. ↑ Holoman, D. Kern: The Société des Concerts du Conservatoire 1828—1967. University of California Press, 2004.
  11. ↑ Harding J. Jacques Offenbach. John Calder, London, 1980.
  12. ↑ List compiled from Harding, and Cooper, Op. cit.
  13. ↑ The New York Times review, May 17, 1896

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be