Штэфан Марка Дакснер
Штэфан Марка Дакснер (славацк.: Štefan Marko Daxner; 22 снежня 1823, Тысавец - 11 красавіка 1892, там жа) — славацкі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Адзін з кіраўнікоў славацкага нацыянальнага руху ў 1848-49. У 60-х гг. - бачны дзеяч славацкай народнай партыі, укладальнік Мемарандума славацкай нацыі 1861, асноўным патрабаваннем якога было прадастаўленне аўтаноміі славакам ў межах Венгерскага каралеўства. Супрацоўнічаў у выданнях Маціцы Славацкай і “Пештбудзінскіх ведамасцях” (“Pestbudinske vedomosti”).
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032447125 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.