Эвалдс Вілкс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вілкс. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лаціс. Э́валдс Вілкс (лат.: Ēvalds Vilks; сапраўднае імя Э́валдс Ла́ціс (лат.: Ēvalds Lācis); 8 лютага 1923, г. Валка, Латвія — 21 снежня 1976) — латышскі пісьменнік.
Творчасць
Друкаваўся з 1941 года. Першы зборнік «Людзі адной праўды» (1949) пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У зборніках апавяданняў «У асеннія дні» (1955, Дзяржаўная прэмія Латвіі, 1957), «Зялёнае дрэва» (1960), «З-за мінуты спазнення» (1961), «Дзікун» (1968), «Добры знаёмы» (1973) і інш. праблемы сучаснасці, характары людзей працы, карціны роднай прыроды. Яго творы вызначаюцца паглыбленым раскрыццём сац. вытокаў псіхалогіі чалавека.
Пераклады
На беларускую мову асобныя творы Вілкса пераклаў М. Арочка.
Зноскі
- 1 2 Вилкс Эвалд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура
- Вілкс Эвалд. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
Беларускія пераклады
- Чалавек нарадзіўся. Мн., 1961.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх