wd wp Пошук:

Эдвард Масальскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Масальскі. Эдвард Тамаш Маса́льскі (польск.: Edward Tomasz Massalski; 23 верасня 1799, в. Рудаўка Слуцкага пав., цяпер Нясвіжскі раён — 28 чэрвеня 1879) — польскі пісьменнік.

Біяграфія

Паходзіў з роду Масальскіх, брат Ю. Масальскага. Вучыўся ў Магілёве, Полацку, Віленскім універсітэце. У 1823 арыштаваны як член тайнага студэнцкага таварыства філарэтаў. 3 1832 рэдактар сатырычнага час. «Bałamut» («Баламут») у Пецярбургу. 3 1853 жыў у Варшаве. У дыдактычным рамане «Пан Падстоліч, або Чым з’яўляемся мы і чым быць можам» (ч. 1—5, Вільня; Пецярбург, 1831—33, адначасова выйшаў на рускай мове ў перакладзе П. Гаеўскага) паказаў цяжкае жыццё беларускіх сялян, стварыў вобраз ідэальнага пана. Аўтар прац «Пра славянскія скарбы» (1853), «Звычай пінчукоў і беларусаў» (не апубл.), «Граматыка польскай мовы» (1858), артыкулаў па эканоміцы сельскай гаспадаркі, мемуараў пра сваё знаходжанне на Беларусі (часткова апублікаваных Г. Масціцкім у кнізе «3 філарэцкага свету», Вільня, 1924).

Творы

  • Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 6. — С. 127—138.
  • Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 7. — С. 120—134.
  • Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 8. — С. 98—108.
  • Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 9. — С. 126—138.

Зноскі

Літаратура

  • Мальдзіс А. Масальскі // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.
  • Шыдлоўскі, С. А. Карты, танцы і другія забавы студэнтаў Полацкай акадэміі / С. А. Шыдлоўскі // Arche. — 2009. — № 4. — С. 312—315.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be