wd wp Пошук:

Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыдлоўскі.

Сяргей Алегавіч Шыдло́ўскі (нар. 26 снежня 1973, в. Экімань, Полацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, этнолаг, эсэіст. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2012).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996—1999 гадах выкладаў гісторыю культуры ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на кафедры філасофіі і культуралогіі.

Вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. З 2000-га да верасня 2006 года працаваў на камерцыйным прамысловым прадпрыемстве Наваполацка.

У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю («Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя», Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, спецыяльнасць 07.00.07, навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, дацэнт І. У. Чаквін). У 2012 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

У 2006—2008 гадах — выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ПДУ. У 2008—2011 гадах — выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, у лютым 2013 — жніўні 2014 года — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі ПДУ. У верасні—кастрычніку 2014 года — дацэнт кафедры турызму і гасціннасці, з лістапада 2014 года — дацэнт кафедры гісторыі і турызму ПДУ[1]. Улетку 2021 года прызначаны на пасаду загадчыка кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Жыве ў Полацку. Жонка — доктар псіхалагічных навук, прафесар ПДУ Ірына Андрэева.

Літаратурная дзейнасць

Сябра Таварыства Вольных Літаратараў. Друкаваўся з 1993 года ў штотыднёвіку «Наша Ніва», альманаху «Ксеракс Беларускі», часопісах «Калосьсе», «Arche», «Маладосць». У 2016 годзе выйшла кніга эсэ «Музэюм» (ISBN 978-83-62069-76-7)[2].

Фіналіст (сумесна з Ірынай Андрэевай) конкурсу на стварэнне твораў драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» з п’есай «Віры своя» (Дыпломы першай ступені, 2016)[3].

Пераклаў з польскай на беларускую мову мемуары Эдварда Масальскага (друкавалася ў часопісе «Маладосць», № 6—9 за 2014 год).

Навуковая дзейнасць

Даследуе этнічную гісторыю беларусаў, культуру прывілеяванага саслоўя Беларусі.

Аўтар больш 30 навуковых і навукова-метадычных работ, сярод якіх манаграфія «Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795—1864 гг.» (2011; ISBN 978-985-08-1241-4). Адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі «Нарысы гісторыі культуры Беларусі», Т. 1 (2013; ISBN 978-985-08-1567-5)[4].

Навуковая бібліяграфія

Спіс публікацый  

  • Шыдлоўскі, С.А. Знешнія ўплывы ў фарміраванні матэрыяльнай культуры прывілеяваных саслоўяў Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя / С.А. Шыдлоўскі // Вестник Полоцкого государственного университета: Серия А (гуманитарные науки). — 2008. — № 1. — С. 83—90.
  • Шыдлоўскі, С.А. Формы самавызначэння і самасвядомасці прывілеяванага саслоўя ў Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя / С.А. Шыдлоўскі // Вестник Полоцкого государственного университета: Серия А (гуманитарные науки). — 2006. — № 7. — С. 25—33.
  • Шыдлоўскі, С.А. Шляхецкі саслоўны ідэал у творах Яна Баршчэўскага / С.А. Шыдлоўскі // Вестник Полоцкого государственного университета: Серия А (гуманитарные науки). — 2005. — № 7. — С. 128—134.
  • Шыдлоўскі, С.А. Як бавіла час прывілеяванае саслоўе Беларусі ў першай палове ХІХ стагоддзя / С.А. Шыдлоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2007. — № 7. — С. 27—34.
  • Шыдлоўскі, С.А. Сістэма рацыянальнага гаспадарання ў рабоце Ганны Цюндзявіцкай «Літоўская гаспадыня» / С.А. Шыдлоўскі // Вестник Полоцкого государственного университета: Серия А (гуманитарные науки). — 2013. — № 9. — С. 2—6.
  • Шидловский, С.О. Из проектов И. С. Аксакова по социокультурному обустройству Северо-Западного края Российской империи / С.О. Шидловский // Славяноведение. — 2013. — № 5. — С. 78—85.
  • Шидловский, С.О. Эдуард Томаш Массальский о стратегиях эксплуатации белорусского крепостного крестьянства / С.О. Шидловский // Вестник Полоцкого государственного университета: Серия А (гуманитарные науки). — 2014. — № 1. — С. 57—60.
  • Шидловский, С.О. Игорь Всеволодович Чаквин: учёный, человек, учитель // Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов / И. В. Чаквин; отв. ред.-сост. А. Вл. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, языка и лит. — Минск : Беларуская навука, 2014. — С. 14—17.
  • Шидловский, С.О. Кризис хозяйственных практик и традиционных форм виталитивной культуры поместного дворянства Беларуси в отражении романа Э.Т. Массальского «Пан Подстолич» / С.О. Шидловский // Вестник Полоцкого государственного университета: Серия А (гуманитарные науки). — 2015. — № 9. — С. 90—94.
  • Шыдлоўскі, С.А. Каардынаты паўсталага (да творчай біяграфіі С. Полацкага) / С.А. Шыдлоўскі // Анталогія сучаснага беларускага мыслення. — СПб.: Невский простор, 2003. — С. 314—327.
  • Шыдлоўскі, С.А. Маёмасныя адносіны і ўлада ў шляхецкай і сялянскай сем’ях у Беларусі канца XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя / С.А. Шыдлоўскі // Гендер и проблемы коммуникативного поведения: Сборник материалов второй международной научной конференции. — Полоцк : Полоцкий государственный университет, 2005. — С. 49—50.
  • Шыдлоўскі, С.А. «Тэатр гонару» : маскулінны аспект культуры паводзінаў прадстаўнікоў прывілеяванага грамадства Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя / С.А. Шыдлоўскі // Гендер и проблемы коммуникативного поведения : Сборник материалов третьей международной научной конференции. — Полоцк : Полоцкий государственный университет, 2007. — С. 127—128.
  • Шыдлоўскі, С.А. Урбаністычны аспект культуры баваў прывілеяванага саслоўя Беларусі ў першай палове ХІХ стагоддзя / С.А. Шыдлоўскі // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры : зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: І.П. Крэнь, І.В. Сарокіна [і інш.]. — Гродна : ГрДУ, 2007. — С. 285—288.
  • Шыдлоўскі, С.А. Шляхецкі этас у творах А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня» / С.А. Шыдлоўскі // Acta albaruthenica : Навуковы зборнік / пад агул. рэд. М. Хаўстовіча [і інш.]. — Выпуск пяты. — Мінск : Права і эканоміка, 2005. — С. 177—181.
  • Шыдлоўскі, С.А. Уласныя імёны ў кнізе Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», як крыніца рэканструкцыі этнічнай карціны свету прывілеяванага саслоўя беларускага Падзвіння ў першай палове ХІХ ст. / С.А. Шыдлоўскі // Беларускае Падзвінне : вопыт, методыка і вынікі палявых даследаванняў (да 80-годдзя пачатку археалагічных раскопак у г. Полацку) : зб. навук. прац рэсп. навук.-практ. семінара, Полацк, 20—21 лістап. 2008 г. / пад агул. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача. — Наваполацк : ПДУ, 2009. — С. 287—290.
  • Шыдлоўскі, С.А. Матрыманіяльныя стратэгіі ў сістэме стратэгій адаптацыі беларускага прывілеяванага грамадства першай паловы ХІХ стагоддзя / С.А. Шыдлоўскі // Материалы Четвертой международной научной конференции «Гендер и проблемы коммуникативного поведения». — Новополоцк: ПГУ, 2010. — С. 117—118.
  • Шыдлоўскі, С.А. Полацкі гістарычны наратыў на старонках часопісаў «Вестник Юго-Западной и Западной России» і «Вестник Западной России» К. Гаворскага / С.А. Шыдлоўскі // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зб. навук. прац міжнар. навук.-практ. Канф., Полацк, 21—23 красав. 2011 г. / пад агул. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — Ч. 2. — С. 99–104.
  • Шыдлоўскі, С.А. Полацкія сюжэты ў «заходнерускай» версіі гісторыі Беларусі М. В. Каяловіча / С.А. Шыдлоўскі // Полацк у гісторыі і культуры Еўропы. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Полацк, 22—23 мая, 2012 г. — Мінск : Беларуская навука, 2012. — С. 214—217.
  • Шыдлоўскі, С.А. «Запіскі» В. М. Севергіна як крыніца па гісторыі і этнаграфіі Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый / С.А. Шыдлоўскі // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зб. навук. артыкулаў ІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі, Полацк, 17—18 красав. 2014 г. / пад агул. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача, С. А. Шыдлоўскага. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — Ч. 1. — С. 265–268.
  • Шидловский, С.О. Представления о личности помещика на витебско-смоленском пограничье / С. О. Шидловский // Личность в пространстве и времени : сборник научных статей V Международной научно-практической конференции / под ред. Н.П. Сенченкова и др. — Вып. 5. — Смоленск : Изд-во СмолГУ, 2015. — С. 203—206.
  • Шыдлоўскі, С. А. Шляхецкі двор на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку ХХ стст.: традыцыі будаўніцтва / С. А. Шыдлоўскі // Актуальные проблемы архитектуры Белорусского Подвинья и сопредельных регионов: сб. статей респ. науч.-практ. семенара, Новополоцк, 8–9 окт. 2015 г. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 108–110.

Зноскі

  1. Шидловский Сергей Олегович // УО «Полоцкий государственный университет» 27.09.2016 Архівавана 27 кастрычніка 2016.
  2. Сяргей Шыдлоўскі запрасіў у свой «Музэюм» // Беларускае Радыё Рацыя 21.10.2016
  3. Конкурс «Францыск Скарына і сучаснасць» Архівавана 12 лістапада 2016. // Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 28.10.2016
  4. Шидловский, Сергей Олегович // База данных «Ученые Беларуси» 27.09.2016

Літаратура

  • Полацкі дзяржаўны універсітэт : вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк : ПДУ, 2008. — С. 135.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be