Эдмунд Спенсер
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Спенсер. Э́дмунд Спе́нсер (англ. Edmund Spenser; к. 1552 — 13 студзеня 1599, Лондан) — англійскі паэт, сучаснік Шэкспіра.
Дакладная дата нараджэння невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 1579—1580 Спенсер служыў у англійскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірландскі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысціянскіх дабрадзейнасцей), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталаміён» (1596) і «Чатыры гімна» (1596). Стваральнік так званай спэнсеравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірландскае паўстанне 1598 года вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лондан, дзе ён і памёр.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Edmund Spenser // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Edmund Spenser // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдмунд Спенсер