Эдуар Глісан
Эдуар Глісан (фр.: Édouard Glissant, 21 верасня 1928, Сент-Мары, Марцініка — 3 лютага 2011, Парыж) — марцінікскі пісьменнік, паэт і літаратурны крытык. Лічыцца адным з самых уплывовых карыбскіх пісьменнікаў. У сваіх працах ўздымаў пытанне посткаланіяльнай ідэнтычнасці і тэорыі культуры.
Вучыўся ў ліцэі Шэльшэра, выпускніком якога таксама былі Эме Сезэр і Франц Фанон. Там пазнаёміўся з Леонам Дама, разам з якім яны пазней далучыліся да Леапольда Сенгора, будучага прэзідэнта Сенегала, і сфармулявалі канцэпцыю негрыцюду.
У 1946 годзе атрымаў стыпендыю французскага ўрада і пераехаў у Парыж, дзе вывучаў філасофію, этналогію і літаратуру. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Сарбоне. У пачатку 1950-х гадоў апублікаваў свае першыя паэтычныя творы. У 1958 годзе атрымаў прэмію Ренода за свой першы раман La Lézarde. Быў удзельнікам антыкаланіяльнага руху, з-за чаго з 1961 па 1965 яму быў забаронены выезд з Францыі. У 1965 годзе вярнуўся на Марцініку і заснаваў Інстытут марцінікскіх даследаванняў. З 1980 да 1988 года працаваў галоўным рэдактарам «Кур’ера ЮНЕСКА». З 1995 па 2007 год быў прафесарам французскай літаратуры ва Універсітэце Нью-Ёрка.
За сваё жыццё напісаў восем раманаў і адзінаццаць паэтычных зборнікаў.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Edouard Glissant // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.repeatingislands.com/2011/02/03/edouard-glissant-passed-away-today
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118717774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.