wd wp Пошук:

Эдуард Аляксандравіч Карніловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карніловіч.

Эдуард Аляксандравіч Карніловіч (5 красавіка 1936, в. Любанічы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 11 снежня 2020) — беларускі гісторык, палітолаг, пісьменнік. Кандыдат гістарычных навук (1971).

Біяграфія

Член КПСС з 1963 года. Скончыў Варанцэвіцкую сярэднюю школу, аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна (1965), аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Працаваў рэдактарам, старшым рэдактарам маладзёжных праграм Беларускага тэлебачання (1962—1964), інструктарам Мінскага абкама ЛКСМБ (1964—1966), загадчыкам кабінета філасофіі і навуковага камунізму, выкладчыкам Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1966—1971).

З 1971 года — старшы выкладчык, дацэнт кафедры навуковага камунізму Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.

Кандыдат гістарычных навук (1971).

Навуковая дзейнасць

Збіраў і даследаваў матэрыялы пра ўдзел ураджэнцаў Беларусі ў рэвалюцыйным руху ў Расіі.

Аўтар кніг «Платон Галавач — публіцыст» (разам з Р. В. Булацкім, 1973), «Рэвалюцыяй прызваныя» (1980), «Людзі рэвалюцыйнага подзвігу» (1985), «На грэбні гісторыі», «Імёны з небыцця» (2003), «Генерал славянскай раці» (2007), «Беларусь: сузор’е палітычных імёнаў» (2009), «Ля вытокаў эканамічных ведаў», «Рыцары адкрыццяў»[1] (2016).

Складальнік зборнікаў успамінаў ураджэнцаў Беларусі пра У. I. Леніна «Правадыр, настаўнік і сябра» (разам з Э. А. Забродскім, 1980; 2 выд. 1985), успамінаў ураджэнцаў Беларусі пра Кастрычніцкую рэвалюцыю «У жалезных батальёнах рэвалюцыі» (разам з Э. А. Забродскім, 1987).

Адзін з аўтараў і рэдактараў навучальных дапаможнікаў «Палітычныя мысліцелі», «Пачатак геапалітыкі».

Прызнаны адным з найлепшых аўтараў часопісаў «Работніца і сялянка» (1987) і «Беларуская думка» (2003)[2].

Зноскі

  1. Рыцари открытий [Текст] : лауреаты Сталинских премий — уроженцы Беларуси, 1941—1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. — Минск : Альфа-книга, 2016.
  2. Карніловіч Эдуард Аляксандравіч

Літаратура

  • Бирюков, В. Встреча, которая поможет нам сделать свои открытия / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. — 2017. — 15 ліп. — С. 8.
  • Карніловіч, Э. «Гісторыя Беларусі ў асобах» / Э. Карніловіч // Наша Талачыншчына. — 2013. — 11 верас. — С. 7.
  • Сучасныя беларускія краязнаўцы // Краязнаўчая газета. — 2006. — № 47 (снеж.). — С. 2.
  • Э. А. Корнилович // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 154.
  • Эдуард Аляксандравіч Карніловіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 643.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be