Эдуард Аляксандравіч Мазько
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мазько.
Эдуард Аляксандравіч Мазько (29 жніўня 1970, вёска Махро Іванаўскага раёна — 20 чэрвеня 2011, Гродна) — беларускі гісторык, паэт. Кандыдат гістарычных навук (2003)[1].
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у музеі Максіма Багдановіча, у 1990-я актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гродзенскіх літаратараў. Як паэт, абапіраўся на лепшыя традыцыі заходнееўрапейскага сюррэалізму і дэкадансу, а таксама на мастацка-эстэтычныя пошукі айчыннага прыгожага пісьменства пачатку ХХ ст.
Выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сацыялогію культуры, культуралогію.
У 2003 абараніў кандыдацкую дысертацыю пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю ў міжваенны час, працаваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай беларускай народнай культуры[2].
20 чэрвеня 2011 заўчасна памёр.
У 2012 годзе ў Варшаве выйшла пасмяротная кніга паэзіі «Займеннікі».
Зноскі
- ↑ Анатоль Брусeвіч Наднёманскі край сумуе: 9 дзён таму памёр Эдуард Мазько (нявызн.). Твой стыль. Праверана 18 ліпеня 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Памёр паэт, навуковец Эдуард Мазько (нявызн.). Радыё Свабода. Праверана 18 ліпеня 2011.