Эдуард Вэйдэнбаўм
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вейдэнбаўм. Эдуард Вэ́йдэнбаўм (лат.: Eduards Veidenbaums; 3 кастрычніка 1867, хутар Глазніекі, Прыекульская воласць, Вендэнскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Цэсіскі раён, Латвія — 24 мая 1892) — латышскі паэт.
У 1887—1892 гадах вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) універсітэце. Памёр у час выпускных экзаменаў.
Творчасць
Адзін з найбольш папулярных паэтаў у асяроддзі па-рэвалюцыйнаму настроенай інтэлігенцыі і рабочых Латвіі 1890-х гадоў. У паэзіі Вэйдэнбаўм — крытыка буржузнай маралі і рэлігіі, рэакцыйных тэндэнцый латышскай літаратуры, думкі пра хуткацечны час і несправядлівасці жыцця, услаўленне дружбы, хараства прыроды.
Вершы Вэйдэнбаўма распаўсюджваліся ў рукапісах. У 1908 годзе пісьменнік Э. Трэйман-Зваргуліс выдаў зборнік яго твораў, за што быў зняволены ў турму.
Пісаў нарысы па пытаннях палітэканоміі, права, па механіцы. Перакладаў на латышскую мову творы Гарацыя, Ф. Шылера.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Eduards Veidenbaums // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдуард Вэйдэнбаўм