Эдуард Мяннік
Эдуард Мя́ннік (эст.: Eduard Männik; 12 студзеня 1906, г. Тарту, Эстонія — 30 студзеня 1966, Талін) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1965).
Творчасць
Друкаваўся з 1921 года. У сацыяльна-крытычным рамане «Шэры дом» (1930), кнігах апавяданняў і аповесцей «Дваццаць гадоў назад» (1953), «За калючым дротам» (1954) падзеі грамадска-палітычнага жыцця даваеннай Эстоніі. Кнігі апавяданняў «Выпрабаванне сэрцаў» (1946), «Пятнаццаць крокаў» (1947, Дзяржаўная прэмія Эстоніі 1948), «Барацьба працягваецца» (1950), «Франтавыя апавяданні» (1962) пра вытокі гераізму і мужнасці народа ў Вялікую Айчынную вайну. Аўтар аповесці «Гісторыя аднаго кахання» (1954), зборнік навел «Людзі на чашы шаляў» (1959) маральна-этычнай тэматыкі, кніг сатыры «Папыхваючы люлькай» (1964), «Голас пустой бочкі» (1965). Пісаў для дзяцей.
Пераклады
На беларускую мову асобныя творы Мянніка пераклаў Г. Шупенька.
Зноскі
- 1 2 Eduard Männik // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Eduard Männik // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #10322923q // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 27 сакавіка 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх