Элвін Тофлер
Элвін (Алвін) Тофлер (англ.: Alvin Toffler; 4 кастрычніка 1928, Нью-Ёрк, ЗША — 27 чэрвеня 2016, Лос-Анджэлес, ЗША[6]) – амерыканскі сацыёлаг і футуролаг, адзін з аўтараў канцэпцыі постіндустрыяльнага грамадства.
У яго асноўных працах праведзены тэзіс пра тое, што чалавецтва пераходзіць да новай тэхналагічнай рэвалюцыі, гэта значыць на змену першай хвалі (аграрнае грамадства) і другой (індустрыяльнае грамадства) прыходзіць новая, вядучая да стварэння (звышіндустрыяльнага) інфармацыйнага, або постіндустрыяльнага грамадства. Элвін Тофлер папярэджваў пра новыя цяжкасці, сацыяльныя канфлікты і глабальныя праблемы, з якімі сутыкнецца чалавецтва на зломе XX і XXI стагоддзяў.
Быў рэдактарам папулярнага часопіса Fortune і яго першая кніга была прысвечана развіццю тэхналогій і іх уплыву на грамадства. Затым ён падрабязна даследаваў зваротную рэакцыю грамадства на гэты феномен і змены ў грамадстве. Змест апошняй працы Элвіна Тофлер — моц ваенных тэхналогій, зброі, тактыка-стратэгічнага планавання і капіталізму ў XXI стагоддзі.
Быў жанаты з Хайдзі Тофлер, якая таксама футуролагам і сааўтарам шматлікіх кніг Элвіна.
Элвін Тофлер памёр у сне 27 чэрвеня 2016 года ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе на 88-м годзе жыцця[7].
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Alvin Toffler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alvin Toffler, ‘Future Shock’ Adviser to Leaders, Dies at 87 // Bloomberg News — 2016.
- ↑ Schneider K. Alvin Toffler, Author of ‘Future Shock,’ Dies at 87 // The New York Times / D. Baquet — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2016. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 22 ліпеня 2016.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑
- ↑ Jill Leovy Alvin Toffler, author of 1970 bestseller ‘Future Shock,’ dies at 87. Los Angeles Times (29 чэрвеня 2016). Праверана 30 чэрвеня 2016.