Эльдрыд Лундэн
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лундэн.
Эльдрыд Лундэн нарв.: Eldrid Lunden; 5 кастрычніка 1940, Нёўстдал, Нарвегія) — нарвежская паэтэса-мадэрніст, эсэістка і прафесар пісьменніцкага майстэрства. Піша на нованарвежскай мове. Эльдрыд Лундэн выпусціла дзесяць зборнікаў вершаў і лічыцца крытыкамі і прэсай адной з ключавых фігур нарвежскай паэзіі. Яе вершы заваявалі трывалыя пазіцыі ў сучаснай нарвежскай літаратуры, карыстаюцца ўвагай як прыхільнікаў, так і крытыкаў. На творчасць Эльдрыд Лундэн паўплывалі такія паэтэсы, як Эдыт Сёдэргран і ў асаблівасці Халдыс Мурэн Весас, якая пісала на нованарвежскай, як і яна сама. Таксама яе творчасць адчувала ідэалагічны ўплыў фемінізму другой хвалі (1960-1970-х гадоў). Палітычны складнік яе вершаў і эсэ заўсёды быў правакацыйным і крытычным — уключаючы крытыку, накіраваную супраць некаторых тэндэнцый феміністычнага руху.
Зноскі
- 1 2 3 https://nbl.snl.no/Eldrid_Lunden
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 9 верасня 2019.