wd wp Пошук:

Элі Візель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Візель. Элі Візель (англ.: Elie Wiesel, нар. 30 верасня 1928, г. Сігету-Мармацыей, Румынія — 2 ліпеня 2016) — яўрэйскі, французскі і амерыканскі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1986 года. Піша на мове ідыш, французскай і англійскай мовах.

Біяграфія

Скончыў Сарбону (1951). У Другую сусветную вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 года ў ЗША. Большая частка яго твораў звязана з тэмай катастрофы еўрапейскага яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у Другую сусветную вайну).

Візель выкладаў у Ельскім, Бостанскім, Джорджтаўнскім універсітэтах. Прафесар іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Ёрку1972 года).

Прафесар гуманітарных навук Бостанскага ўніверсітэта.

Візель вядомы сваёй грамадскай дзейнасцю. Ён узначальваў Прэзідэнцкую камісію па галакосце, у 1980—1986 гадах быў старшынёй Амерыканскага мемарыяльнага савета па галакосце. У 1985 года ўзнагароджаны залатым медалём Кангрэса ЗША, у 2006 годзе ўдастоены звання ганаровага рыцара Вялікабрытаніі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11880975X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Elie Wiesel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11880975X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  4. http://www.haaretz.com/israel-news/1.575072
  5. Elie Wiesel // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Пісьменнікі на ідыш Катэгорыя·Пісьменнікі на іўрыце Катэгорыя·Перакладчыкі на ідыш
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be