Элізабет Гаскел
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаскел. Элізабет Гаскел (англ.: Elizabeth Gaskell; 29 верасня 1810, Лондан — 12 лістапада 1865) — англійская пісьменніца.
Творчасць
Вядомасць прынёс раман пра жыццё англійскіх рабочых «Мэры Бартан» (1848), рэалістычная накіраванасць якога змякчалася пропаведдзю хрысціянскага ўсёдаравання і надзеяй на магчымасць прымірэння. У 1853 апублікавана раманы «Крэнфард» і «Рут». Рэалістычны раман «Поўнач і Поўдзень» (1855) пазначаны духам кампрамісу, узмацненнем рэлігійных і сентыментальных тэндэнцый. Аўтар біяграфіі сваёй сяброўкі — «Жыццё Шарлоты Бронтэ» (т. 1—2, 1857), раманаў «Паклоннікі Сільвіі» (1863), «Жонкі і дочкі» (1866, незавершаны) і інш.
Зноскі
- 1 2 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 412.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
- Саркісава Н. Гаскел Элізабет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Элізабет Гаскел на Вікісховішчы |