Эмэ Бээкман
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бээкман. Э́мэ Бэ́экман (эст.: Aimée Beekman; нар. 20 красавіка 1933, Талін, Эстонія) — эстонская пісьменніца. Скончыла ў 1956 годзе Усесаюзны Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі. Друкуецца з 1959 года.
Творчасць
У раманах «Трылогія пра Мір’ям» (1964—1972), «Чародка белых варон» (1967), «Пара раўнадзенства» (1971), «Чартацвет» (1974), «Родавае дрэва» (1977), «Магчымасць выбару» (1978) — маральна-этычныя праблемы, паказ духоўнай пераемнасці пакаленняў. Раман «Глухія бразготкі» (1968) пра нямецка-фашыскую акупацыю ў гады Другой сусветнай вайны. Аўтар твораў для дзяцей, кінасцэнарыяў, п’ес, нарысаў.
Пераклады
На беларускую мову творы Бээкман пераклаў М. Татур.
Зноскі
- ↑ Aimée Beekman // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Беларускія пераклады
- Чародка белых варон. Мн., 1973.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх