Эн Ветэмаа
Эн Ве́тэмаа (эст.: Enn Vetemaa; нар. 20 чэрвеня 1936, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1977).
Біяграфія
Друкуецца з 1958. Скончыў у 1959 годзе Талінскі політэхнічны інстытут, у 1965 годзе Талінскую кансерваторыю.
Творчасць
Аўтар паэтычных зборнікаў «Пераломны ўзрост» (1962), «Гульня ў снежкі» (1966), цыкла «маленькіх раманаў» («Манумент», 1965; «Стомленасць», 1967; «Рэквіем для губнога гармоніка», 1968; «Яйкі па-кітайску», 1969), рамана «Серабрыстая стужка» (1977). У творах узнімае маральна-этычныя праблемы, праблемы узаемаадносін сучасніка з грамадствам, крытыкуе цынічна-спажывецкія адносіны яго да жыцця. Майстар сацыяльнага гратэску (п’есы «Вячэра на пецярых», 1974; «Зноў гора ад розуму», 1975; «Ружоўнік», паст. 1976), камедыёграф («Сусана, або Школа майстроў», нап. 1974, і інш.). Зрабіў стылізаванае пералажэнне народнага эстонскага эпасу «Успаміны Калевіпоэга» (1971).
Зноскі
- ↑ Enn Vetemaa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Enn Vetemaa // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12402808X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Suri Enn Vetemaa
- ↑ Bibliothèque nationale de France Enn Vetemaa // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Enn Vetemaa // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эн Ветэмаа