Эн Энрайт
Эн Энрайт (англ.: Anne Enright; 11 лістапада 1962) — ірландская пісьменніца. Лаўрэат Букераўскай прэміі 2007 года за раман «Збор»[5].
Біяграфія
Эн Энрайт нарадзілася ў Дубліне, вывучала літаратуру ва ўніверсітэце Усходняй Англіі. Выхоўвае сына і дачку.
Творчасць
Раман Энрайт «Збор» апавядае аб вялікай ірландскай сям’і, якая перажыла драму. Галоўная гераіня — ірландская жанчына.
Уручэнне букера
Рашэнне журы стала поўнай нечаканасцю для ўсіх. 45-гадовая жыхарка Дубліна ніколі не значылася ў ліку фаварытаў. Старшыня журы сэр Говард Дэвіс назваў кнігу «магутнай, нязручнай і часам злоснай». Сама пераможца ацаніла сваю працу сціпла: маўляў, гэта проста сямейная сага. «Самае галоўнае ў сям’і — гэта тое, што яна непазбежная, ад яе нікуды не дзенесся. Па сутнасці, усе сем’і аднолькавыя, паколькі сямейныя гісторыі паўтараюцца: у сем’ях ёсць п’яніцы, крыўднікі дзяцей і шмат чаго яшчэ», — сказала Энрайт на прэс-канферэнцыі.
Творы
- 1991 «Мініяцюрная нявінніца» (The Portable Virgin)
- 1995 «Парык майго таты знасіўся» (The Wig My Father Wore)
- 2000 «Што табе падабаецца?» (What Are You Like?)
- 2002 «Радасць Элізы Лінч» (The Pleasure of Eliza Lynch)
- 2004 «Пусканне бурбалак: нашмат затрымалася ў мацярынстве» (Making Babies: Stumbling into Motherhood)
- 2007 «Збор» (The Gathering)
- 2008 «Арышт карцін» (Taking Pictures) — кароткія аповеды
- 2009 «Учорашняя пагода» (Yesterday’s Weather)
- 2011 «Забыты вальс» (The Forgotten Waltz)
Зноскі
- ↑ Anne Enright // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Anne Enright // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12034954X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Я мусіла даследаваць жаданне і нянавісць // «The Guardian», 18 лістапада 2007(англ.)