wd wp Пошук:

Энвер Галім

Энве́р Галі́м (татар.: Ənwər Ğalim, Әнвәр Галим; 15 сакавіка 1915, Казань, Расійская імперыя — 2 сакавіка 1988, Нью-Ёрк, ЗША[1]) — татарскі пісьменнік і журналіст, адзін з перакладчыкаў Бібліі на татарскую мову.

У 1938 годзе Энвер Галім скончыў Інстытут татарскай мовы і літаратуры, пасля чаго працаваў школьным настаўнікам і журналістам. У 1941 трапіў у войска, ваяваў з нацыстамі. Моцна паранены, трапіў у нямецкі палон. Знаходзячыся ў лагеры для ваеннапалонных, пачаў пісаць артыкулы для газеты «Ідэль-Урал», якая выдавалася для татарскіх легіянераў. Пасля вызвалення збаяўся вяртацца ў СССР, а каб пазбегнуць дэпартацыі, прыняў турэцкае грамадзянства і змяніў імя на Энвер Галімаглу.

Па вайне працягнуў журналісцкую кар’еру, пісаў артыкулы для часопіса татарскіх эмігрантаў «Азад Ватан» (бел.: Вольная Радзіма). У 1953—1988 працаваў радыёжурналістам у татарска-башкірскай службе Радыё «Свабода» (з 1968 — нью-ёрцкі карэспандэнт). У ЗША далучыўся да Рэспубліканскай партыі, актыўна ўдзельнічаў у палітычных мерапрыемствах.

Вольна валодаў татарскай, рускай, нямецкай, турэцкай і англійскай мовамі. Адным з яго найзначнейшых твораў стаў пераклад Бібліі на татарскую мову.

Зноскі

  1. Person Details for Enver Galim, «United States Social Security Death Index» (англ.) . FamilySearch.org. Праверана 28 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі на татарскую мову Катэгорыя·Перакладчыкі ЗША Катэгорыя·Перакладчыкі на татарскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be