Эндру Джэксан Дэвіс
Эндру Джэксан Дэвіс (англ.: Andrew Jackson Davis, 11 жніўня 1826 г. — 13 студзеня 1910 г.) — амерыканскі празорлівец, прыхільнік спірытуалізму.
Э. Дж. Дэвіс быў выхадцам з беднай сям’і, у маладосці не атрымаў фармальнай адукацыі. У 16 гадоў уладкаваўся ў абутковую майстэрню. У 1843 г., уражаны лекцыяй, прысвечанай месмерызму, пачаў праводзіць вопыты з выкарыстаннем гіпнозу. У 1844 г. абвясціў, што сустракаўся з духамі Галена і Эмануэля Сведэнборга, быў прызнаны празорліўцам, пасля чаго займаўся лекаваннем і выдавецкай дзейнасцю.
У 1845 — 1885 гг. апублікаваў каля 30 прац, у якіх выклаў свае погляды на сусвет, прыроду чалавека, медыцыну, смерць і паслясмяротнае існаванне. У іх ён прадказаў адкрыццё некалькіх новых планет і планетоідаў поясу Койпера, рух Сонечнай сістэмы вакол цэнтру галактыкі, з’яўленне самарухаючых вазоў і інш.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #173185495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- 1 2 Andrew Jackson Davis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Andrew Jackson Davis // American National Biography — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #173185495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.