wd wp Пошук:

Эпіфара

Эпі́фара (стар.-грэч.: ἐπιφορά— паўтарэнне) — паўтарэнне аднолькавых гукаў, словаў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строф. Вось прыклад эпіфары з народнай песні:

Цялушачак гадаваць будзем, А бычочкі прадаваць будзем, Дзевак замуж аддаваць будзем, А хлопчыкаў жаніць будзем. Стылістычная фігура, супрацьлеглая эпіфары, — анафара.

Віды эпіфары

  • Радковая — аднолькавыя словы ці выразы паўтараюцца ў канцы радкоў.
  • Строфная — асобныя словы ці выразы дакладна паўтараюцца ў канцы асобных строф.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэтыка
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be