Эрлінг Кітэльсен
Эрлінг Кітэльсен (нарв.: Erling Kittelsen, іншае вымаўленне: Хітэльсен, нар. 10 красавіка 1946) — нарвежскі пісьменнік, аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў (сярод іншага «Дзікія птахі», 1970, «Дзень і ноч у Ле», 1981, «Атрымальнік», 2005, «Верш плыве як горад», 2010), раманаў («Паварот на прасёлку», 1977, «Утрап (крытычны паказ, або Цудоўныя пярэдыхі падчас 46 позаў кахання)», 1998, «Я, Яку», 2013), п’ес («Леў Абірыеля», 1988, «Дом сямі лялек», 1993, «У нябёсах», 2000, «Гэтага не кажы», 2009) і кніг для дзяцей («Хай жыве тулава, узніклае з металалому», 1979). Лаўрэат шэрагу літаратурных прэсій (прэмія выдавецтва «Аскехаўг», 1990, прэмія Паўночнай Моўнай рады, 1998, прэмія «Доблаўг», 2002, культурніцкая прэмія «Экбус Легатэрс», 2007, і інш.). У 2015 годзе Кітэльсен прыязджаў у Мінск на паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», дзе выступаў разам са сваім беларускім перакладчыкам Лявонам Баршчэўскім.
Беларускія пераклады
- Выбраная лірыка / Эрлінг Кітэльсэн. — Мінск : Зміцер Колас, 2019. — 72, [1] с. — («Паэты планеты»).
Зноскі
- ↑ Erling Kittelsen // Store norske leksikon — 1978.