Эрнест Бірзніек-Упіт
Э́рнест Бі́рзніек-У́піт, або Э́рнэстс Бі́рзніекс-У́пітыс[2] (лат.: Ernests Birznieks-Upītis; 6 красавіка 1871, воласць Дзірцыемс, сучасн. Латвія — 30 снежня 1960) — латышскі пісьменнік. Народны пісьменнік Латвіі (1947).
Скончыў Тукумскую гарадскую школу. Настаўнічаў. У 1908 заснаваў кніжнае выдавецтва «Дзірцыемніекі».
Друкавацца пачаў у 1891. Пісаў рэалістычныя апавяданні пра жыццё латышскай вёскі (зборнікі «Алавяданні Упіта», 1900; «Зранку», 1912; «Пад вечар», 1913; «Апавяданні шэрага каменя», 1914). У 1893—1921 жыў у Закаўказзі, стварыў каўказскі цыкл (зборнікі «У каўказскіх гарах», 1924; «Апавяданні Каўказа», т. 1—2, 1927). Аўтар аўтабіяграфічнай трылогіі «Дзённік Пастарыня» (1922), «Пастарынь у школе» і «Пастарынь у жыцці» (абодва 1924), кніг для дзяцей.
На беларускую мову яго творы перакладалі У. Пігулеўскі, Я. Скрыган, Л. Філімонава.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #127193170 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
Літаратура
- Трэймане І. Бірзніек-Упіт Эрнест // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).