wd wp Пошук:

Эрнест Сетан-Томпсан

Эрнест Сетан-Томпсан (англ.: Ernest Thompson Seton; 14 жніўня 1860, г. Саўт-Шылдс, Вялікабрытанія23 кастрычніка 1946) — канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў каледж мастацтваў у Таронта (1879), вывучаў выяўленчае мастацтва ў Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку. Падарожнічаў, даследаваў жыццё жывёл. Арганізатар руху следапытаў у Амерыцы.

Творчасць

Друкаваўся з 1883 года. Пісаў на англійскай мове. Аўтар больш як 40 кніг пра жывёльны свет, індзейскую і эскімоскую традыцыйную культуру. Вядомасць прынеслі праца «Жыццё дзікіх жывёл» (т. 1—8, 1925—27) і блізкія да навукова-папулярнай літаратуры аповесці, апавяданні, нарысы «Дзікія жывёлы, як я іх ведаў» (1898), «Біяграфія грызлі» (1900), «Жыцці тых, на каго палююць» (1901), «Два малыя дзікуны» (1903), «Героі-жывёлы» (1906), «Біяграфія серабрыстага ліса» (1909), «Рольф сярод лясоў» (1911), «Кніга аб лесе» (1912) і інш. Аўтар мастацкай аўтабіяграфіі «След мастака-натураліста» (1940). Сам ілюстраваў свае кнігі.

Беларускія пераклады

  • Гісторыя аднаго мядзведзя. Мн., 1927;
  • Лепш смерць, чым няволя. Мн., 1928;
  • Рванае вушка. Мн., 1939.

Зноскі

  1. 1 2 Ernest Thompson Seton // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ernest Thompson Seton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Сетон-Томпсон Эрнест // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Пісьменнікі Канады Катэгорыя·Пісьменнікі-анімалісты Катэгорыя·Пісьменнікі-натуралісты
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be