wd wp Пошук:

Эрнё Герэ

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Э́рнё Ге́рэ (венг.: Gerő Ernő, уродж. Эрнё Зінгер (венг.: Ernő Singer; 8 ліпеня 1891, Трэбушоўцы — 12 сакавіка 1980, Будапешт) — венгерскі палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. З 1918 года — член Камуністычнай партыі Венгрыі (КПВ). Пасля разгрому Венгерскай савецкай рэспублікі ў 1919 годзе збег у Вену. Жыў у Маскве з 1923 года і іграў вядучую ролю ў апараце Камуністычнага інтэрнацыянала. Знаходзіўся ў Іспаніі ў час Грамадзянскай вайны. Выступаў палітычным дарадцам Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія».

З 26 студзеня па 11 мая 1945 года — член Найвышэйшага Нацыянальнага савета. Пры дыктатуры Мацьяша Ракашы, якая шмат у чым капіявала сталінскі рэжым у СССР, быў членам Палітбюро Цэнтральнага Камітэта ВПП, займаў пасады міністра фінансаў і міністра ўнутраных спраў.

З 21 ліпеня па 25 кастрычніка 1956 года займаў пост Генеральнага сакратара ЦК ВПП, да моманту яе фактычнага распаду і ўтварэнні на яе базе ВСРП. Лічыцца, што калі б Янаш Кадар ці Імрэ Надзь замяніў Мацьяша Ракашы ў ліпені 1956 года замест Эрнё Геры, венгерскай рэвалюцыі можна было б пазбегнуць[6].

Пасля сваёй адстаўкі падчас Венгерскага паўстання 1956 г., збег у СССР. У 1961 годзе вярнуўся ў Будапешт, за ўдзел у масавых рэпрэсіях быў выключаны з партыі. Працаваў перакладчыкам.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Erno Gero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ernő Gerő // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124580246 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.
  6. Джоанна Гранвилл (Johanna Granville), Первый Домино The First Domino: International Decision Making During the Hungarian Crisis of 1956, Texas A & M University Press, 2004. ISBN 1-58544-298-4.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Перакладчыкі Венгрыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be