wd wp Пошук:

Этэль Ліліян Войніч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Войніч.

Этэль Ліліян Войніч (англ.: Ethel Lilian Voynich; 11 мая 1864, Корк, Ірландыя — 28 ліпеня 1960, Нью-Ёрк, ЗША) — ірландская і англійская пісьменніца, кампазітар, дачка вядомага англійскага навукоўца і прафесара матэматыкі Джорджа Буля, жонка Вільфрыда Войніча.

Біяграфія

Выйшла ў 1890 г. замуж за Вільфрыда Войніча, польскага літаратара і бібліяфіла, які перасяліўся ў Англію пасля ўцёкаў з сібірскай ссылкі (ён вядомы як першаадкрывальнік «Рукапісу Войніча»). Этэль Войніч была членам «Таварыства сяброў рускай свабоды» і «Фонду вольнай рускага прэсы», якія крытыкавалі царскі рэжым Расіі.

Пад уражаннем размоў з рускім пісьменнікам Краўчынскім, а таксама прачытаных біяграфій вялікіх італьянскіх патрыётаў Джузэпэ Гарыбальдзі і Джузэпэ Мадзіні Войніч стварыла вобраз і характар ​​героя сваёй кнігі — Артура Бертана, які завецца ў кнізе таксама Аваднём (The Gadfly). У 1897 годзе кніга «Авадзень» была выдадзена ў ЗША і Англіі. Пазней кніга была неаднаразова перавыдадзеная на многіх мовах.

Тройчы, у 1928, 1955 і 1980 гадах выйшлі фільмы «Авадзень» па матывах рамана Этэль Войніч. Некалькі драматургаў і рэжысёраў паставілі спектаклі і оперы ў тэатрах. У 1895 г. яна напісала кнігу «Гумар Расіі» (The Humour of Russia).

У 1901 г. пісьменніца скончыла свой новы раман «Джэк Рэйманд» (Jack Raymond). У гераіні іншага яе рамана «Алівія Летэм» (Olive Latham) заўважаюцца рысы характару самой Этэль Войніч.

У 1910 г. з’явілася яе кніга «Перапыненае сяброўства» (An Interrupted Friendship). Шэсць лірычных паэм вялікага ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі (Six Lyrics from Ruthenian of Taras Shevchenko) яна пераклала на англійскую ў 1911 годзе. Пазней яна доўгі час нічога не пісала і не перакладала, аддаючы перавагу музыцы. Яна стварыла некалькі музычных твораў, з якіх лічыла лепшай араторыю «Вавілон». У 1931 годзе ў ЗША, дзе яна пасялілася, быў выдадзены яе пераклад зборніка лістоў вялікага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна з польскай і французскай моў на англійскую.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119476320 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. 1 2 Ethel Lilian Voynich // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1117.
  4. Ethel Voynich // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 лістапада 2019.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 256. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Ірландыі Катэгорыя·Пісьменніцы Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be