wd wp Пошук:

Эфраім Севела

Эфраім Севела (сапраўднае імя — Яфім Евелевіч Драбкін; 8 сакавіка 1928, Бабруйск, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР[5] — 19 жніўня 2010, Масква, Расія) — ізраільскі і расійскі сцэнарыст, празаік, кінарэжысёр і журналіст. Пасля эміграцыі ў 1971 годзе жыў у Ізраілі (1971—1977) і ЗША (1977—1990), з 1990 года — у Расіі.

Біяграфія

Яфім Драбкін нарадзіўся 8 сакавіка 1928 г у Бабруйску ў сям’і кадравага афіцэра, трэнера па класічнай барацьбе Евеля Драбкіна (1906—2005). З маці і малодшай сястрой паспеў эвакуіравацца з Беларусі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны (бацька быў на фронце); аднак падчас бамбёжкі быў скінуты выбухной хваляй з платформы цягніка. Бадзяўся, у 1943 годзе стаў «сынам палка» супрацьтанкавай артылерыі рэзерву Стаўкі Галоўнага камандавання; з палком дайшоў да Германіі. Узнагароджаны медалём «За адвагу».

Пасля вайны скончыў школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, скончыўшы яго ў 1948. З 1948 па 1956 працаваў журналістам у Вільнюсе. У 1956 перайшоў у кінематаграфію і пераехаў у Маскву. Дэбютаваў кінасцэнарыяў да карціны «Нашы суседзі» (1957).

Фільмаграфія — сцэнарыі

  • 1957 — Нашы суседзі, «Беларусьфільм»
  • 1959 — Анечка, «Масфільм»
  • 1961 — Чортаў тузін, Рыжская кінастудыя
  • 1965 — Няма невядомых салдат, Кінастудыя імя А. Даўжэнка
  • 1967 — Дужы арэшак, «Масфільм»
  • 1968 — Прыдатны да нестраявой, «Беларусьфільм»
  • 1986 — Калыханка, «Студыё фильмове Задыяк» (Studio filmowe Zodiak), Польшча — ФДФ С. А. (FDF SA), Швейцарыя
  • 1990 — Папугай, які гаворыць на ідыш, «Кінасэрвіс», СССР — «Прымадэса-фільм», ФРГ
  • 1992 — Ноеў каўчэг, Расія — ЗША
  • 1992 — Накцюрн Шапена, Расія — ЗША, пры ўдзеле Рыжскай кінастудыі
  • 1993 — Дабрачынны баль, творчае аб’яднанне «Экран»

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.kp.ua/online/news/240451/
  4. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 21 снежня 2019.
  5. Jankowski Andrzej. Проза Эфраима Севелы. Из истории русской литературы третьей эмигрантской волны. Kielce: Wydawnictwo Akademii Świętokrzyskiej. S. 15.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі рускага замежжа Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be