wd wp Пошук:

Эўгеніюш Кабац

Эўгеніюш Кабац (польск.: Eugeniusz Kabatc 11 студзеня 1930, г. Ваўкавыск — 18 лютага 2020, г. Варшава, Польшча) — польскі пісьменнік і перакладчык твораў беларускай літаратуры.

Біяграфія

Паходзіць з сям’і чыгуначніка. У 1946 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Польшчу. Закончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў у фінансавых установах (1948—1957), рэдакцыі двухтыднёвіка «Сучаснасць» (1960—1968), дарадцам па справах культуры пасольства Польшчы ў Італіі (1968—1972). У 1973—1993 гадах — намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Сусветная літаратура». Сакратар польскага філіяла Таварыства эўрапейскай культуры (1990). Член галоўнай управы Таварыства «Польшча-Беларусь» (1994). Дэбютаваў у 1949 годзе ў тыднёвіку «Час», як раманіст. Друкуецца з 1954 года.

Творчасць

Па сцэнарах Кабаца знятыя фільмы: DECYZJA (1960), DYREKTORZY (1975, серыял, серыя 6), DOKTOR MUREK (1979).

  • П’яны анёл (1957)
  • Занадта многа сонца (1959)
  • Горкі пляж (1960)
  • Раманс (1960)
  • Нейтральная зона (1960) напісана ў суаўтарстве Аляксандрам Мінкоўскім
  • Прыгоды з Агнешкай (1962)
  • Адзінаццатая запаведзь (1965)
  • Чарапахі (1966)
  • Адпачынак у высокай траве (1968)
  • Піліп і Джульета (1968)
  • Выкраданьне Джульеты (1973)
  • Патрыцыя, або Пра каханне і мастацтва сярод ночы (1975)
  • Аўтастрада сонца (1979)
  • Малгажата, або Рэквіем для ваяўнічай (1980)
  • Смерць працоўнага ў гатэлі «Савой» (1985)
  • Сакрэты Падрэ Піо (1999)
  • Непагадзь над Палерма (1999)
  • Vinum. Sacrum et profanum (2003)
  • Сярод знакаў Арла і Пагоні (2004)
  • Падрэ Піо. Другое крыло анёла (2008)
  • Чорнаруская хроніка пракажоных (2008)

Узнагароды

У 1965 годзе удастоены Залатога крыжа Заслугі, у 1981 годзе — Рыцарскага крыжа за адраджэнне Польшчы, у 1982 годзе Афіцэрскага крыжа за адраджэнне Польшчы.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.

Літаратура

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 258.
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 383.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 261.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2013. — Т. 4. — С. 232—233.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 823.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 602.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be