wd wp Пошук:

Эўклідыс да Кунья

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кунья. Эўклідыс да Ку́нья (парт.: Euclides da Cunha; 20 студзеня 1866, г. Кантагалу, Бразілія15 жніўня 1909) — бразільскі пісьменнік. Член Бразільскай акадэміі літаратуры (з 1903).

Па адукацыі ваенны інжынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі.

Кніга «Сертаны» (1902) — спалучэнне навуковага даследавання, публіцыстыкі з дакументальным апавяданнем пра задушэнне сялянскага паўстання 1896-97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках каўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зборнікаў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паўплываў на развіццё рэгіяналізму і крытычнага рэалізму ў бразільскай і лацінаамерыканскай літаратуры.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Euclides da Cunha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Кунья Эуклидис да // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Бразіліі Катэгорыя·Паэты Бразіліі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be