Юзаф Арнульф Гедройц
.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Ю́заф А́рнульф Гедройц (літ.: Juozapas Arnulfas Giedraitis, польск.: Józef Arnolf Giedroyć; 24 ліпеня 1754, Касакаўшчына-Гедройцы ля Вільні — 17 ліпеня 1838, Альсяды, цяпер Літва) — князь, жамойцкі біскуп, літоўскі пісьменнік, асветнік, перакладчык. Доктар кананічнага права (1790), кавалер ордэна Святога Станіслава (1789).
Біяграфія
З княжацкага роду Гедройцаў, сын ротмістра літоўскага Яна. У 1775—1781 гадах навучаўся ў Віленскай семінарыі, дзякуючы заступніцтву свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца стаў інфлянцкім канонікам. У 1781 годзе высвечаны на святара. У 1781—1785 гадах вывучаў багаслоўе, замежныя мовы і кананічнае права ў Рыме. Ад 1786 года быў сябрам жамойцкага капітула, прэлатам-архідыяканам ад 1788 года. У 1790 годзе стаў біскупам-каад’ютарам свайго дзядзькі Яна Стафана Гедройца (з правам пераемнасці); у тым самым годзе атрымаў у Вільні ступень доктара кананічнага права.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў якасці першага дэлегата ад святарства і абывацеляў Жамойцкага княства прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе яго прыняла Кацярына II. Стаўшы ў 1803 годзе ардынарыем Жамойцкай дыяцэзіі распачаў актыўную асветніцкую дзейнасць, заснаваўшы пры падтрымцы князя Адама Чартарыйскага вялікую сетку школ. Займаўся развіццём шпітальнай справы. Гуртаваў вакол сябе літоўскіх пісьменнікаў. У 1813—1814 гадах на жаданне імператара Аляксандра І удзельнічаў у працы Біблейскага таварыства ў Пецярбургу. Пераклаў на літоўскую мову Новы Запавет, выдаўшы яго пры падтрымцы мітрапаліта Станіслава Богуша-Сестранцэвіча 5-тысячным тыражом за ўласныя грошы.
Падчас вызваленчага паўстання (1830—1831) спачатку абвясціў пра сваю лаяльнасць да расійскага ўрада, аднак у сакавіку 1831 года выдаў адозву ў падтрымку паўстанцаў. Пасля паражэння паўстання, баючыся рэпрэсій супраць Касцёла, быў вымушаны зноў асудзіць паўстанцаў.
Галерэя
- Іканаграфія Юзафа Арнульфа Гедройца
- Невядомы мастак, XIX ст.
- Невядомы мастак, XIX ст.
- Невядомы мастак, XIX ст.
Зноскі
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 24 кастрычніка 2020.
Літаратура
- Віталь Кавалёў. Католическая энциклопедия. В 5 т. (руск.) . — М.: Издательство францисканцев, 2002—2013.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Арнульф Гедройц
Папярэднік: Ян Стафан Гедройц |
Жамойцкія біскупы 1803—1838 |
Пераемнік: Шымон Мікалай Гедройц |