wd wp Пошук:

Юзаф Вольф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вольф. Ю́заф Во́льф (польск.: Józef Ludwik Wolff; 15 снежня 1852, Варшава — 9 жніўня 1900, Гайдэльберг, Германія) — польскі гісторык. Член-карэспандэнт Польскай АН у Кракаве.

У расійскай дарэвалюцыйнай традыцыі Восіп Людвікавіч Вольф (руск.: Осип Людвикович Вольф).

Скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт. Вывучаў архіўныя фонды, прывілеі, хронікі, летапісы. Аўтар прац па генеалогіі і прасапаграфіі ўладарных, княжацкіх і іншых родаў і асоб Вялікага Княства Літоўскага — «Сенатары і саноўнікі Вялікага Княства Літоўскага 1386—1795» (1885), «Род Гедзіміна» (1886), «Князі літоўска-рускія з канца XIV ст.» (1895).

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Во́льф Юзаф // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 178. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be