Юзаф Лангшам дэ Бер’е
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лангшам дэ Бер’е. Ю́заф Лангша́м дэ Бер’е́ (польск.: Józef Longchamps de Berier, сваё прозвішча запісаў як Berger de Longchamps[1]; 1782—1820[2]) — медык.
Біяграфія
Паходзіць з гугеноцкага французскага роду, які меў рэзідэнцыю ў Лангшам (там знаходзіцца знакаміты кляштар Нотр Дам), але пакінуў краіну яшчэ ў XVII стагоддзі[2]. Быў сынам Францішка Лангшама дэ Бер’е[uk], бурмістра Львова, і Женеўевы Марсенье[1].
Быў найлепшым студэнтам Віленскай акадэміі, стаў доктарам медыцыны. У 1788 быў памочнікам доктара Лабенвейна і выкладаў анатомію ў Галоўнай школе ВКЛ у Вільні. Будучы доктарам філасофіі і навук вольных, карэпэтытарам анатоміі (упершыню на польскай мове) у Галоўнай школе ВКЛ, зрабіў пераклад з французскай мовы на польскую кнігі «Акушэрская навука праз пытанні і адказы…» і выдаў яе ў друкарні Віленскай акадэміі ў 1789 г. (253 старонкі)[2].
Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 1-й ступені ў 1820 годзе[2].
Верагодна, братам[1] Юзафа быў Ян Лангшам, былы капітан ВП у 1820—1821 гг[2].
Зноскі
- 1 2 3 Redzik A. Longchamps de Berier — zarys dziejów rodu / Adam Redzik //. Lwów : miasto — społeczeństwo — kultura. — Kraków, 2005. — T. V. — S. 245—270. (польск.)
- 1 2 3 4 5 Швед, В. В. дэ Лангхамп Юзэф Берэр (Бергер, Бойер) // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Літаратура
- Швед, В. В. дэ Лангхамп Юзэф Берэр (Бергер, Бойер) // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.