Юлій Пятровіч Ванаг
Юлій Пятровіч Ва́наг (25 чэрвеня (8 ліпеня) 1903, хут. Ірбесала[1], Меднінская воласць, цяпер Екабпілскага раёнаа — 12 кастрычніка 1986) — латышскі пісьменнік, перакладчык твораў беларускай літаратуры[1]. заслужаны дзеяч культуры Латвійскай ССР (1953), Заслужаны работнік культуры БССР (1979)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Творчасць
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1927 годзе[1]. У 1941 напiсаў (сумесна з Ф. Ракпелнісам(руск.) бел.) п’есу «Яны праклалі шлях» пра барацьбу латышскага народа за Савецкую ўладу і лібрэта оперы «Рута»(пастаўлена ў 1943 годзе).
У п’есе «Сустрэча на беразе» (1948) паказаў аднаўленне прамысловасці і рост сацыялістычных спазнанняў людзей Савецкай Латвіі. П’есы Ванага ставіліся ў Мастацкім тэатры(руск.) бел. (Рыга), а таксама ў іншых тэатрах Латвіі.
Таксама працаваў як кінадраматург: сцэнарыі «Вясновыя замаразкі», «За лебядзінай зграяй аблокаў» і іншыя.
Аўтар тэксту дзяржаўнага гімна Латвійскай ССР[1].
Перакладчыцкая дзейнасць
Пераклаў на латышскую мову вершы Я. Купалы, аповесці «Дрыгва» Я. Коласа, «Гандлярка і паэт» і «Шлюбная ноч» І. Шамякіна, раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» І. Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Беларускія народныя казкі» і інш[1].
Асноўныя творы
Зборнікі вершаў
- «В воротах солнца» (1946)
- «Глубокая пахота» (1950)
- «Горькие цветы» (1960)
- «Из чаши воспоминаний» (1965)
- «Поэзия» (1973)
- «Годы» (1973)
- «Вспомни, молодость моя» (1976)
- «Следы на кромке прибоя» (1978)
П’есы
- «Они проложили путь» (1941)
- «Встреча на берегу» (1948)
- «Корабль выходит в море» (1955)
- «Баллада о неизвестном солдате» (1967)
Сцэнарыі да кінафільмаў
- «Весенние заморозки»
- «За лебединой стаей облаков»
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Ванаг Юлий Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
Спасылкі
- Біяграфія ў ВСЭ(недаступная спасылка) (руск.)
- Литературная газета. 1986. 22 окт. (некралог)