wd wp Пошук:

Юлій Саламонавіч Берзін

Юлій Саламонавіч Берзін (1904, Полацк — 11 чэрвеня 1942) — савецкі пісьменнік.

Нарадзіўся ў 1904 г. ў Полацку Віцебскай губерні ў яўрэйскай сям’і рамесніка. У пачатку 20-х гадоў служыў у РСЧА. Скончыў Юрыдычны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. Літаратурнай працай займаўся з 1926 г., уваходзіў у літаратурную суполку «Смена», член Саюзу пісьменнікаў. У 1927 г. у выдавецтве «Прибой» выйшаў яго раман «Форд». Ён аўтар цікавых і таленавітых кніжак «Конец девятого полка» (1929), «Оптимистический роман» (1930), «Нокаут» (1931), «Возвращение на Итаку» (1934) і інш. Арыштаваны 10 лютага 1938 г. Да арышту пражываў у Ленінградзе, канал Грыбаедава, д. 9, кв. 18. Абвінавачваўся ў тым, што «з 1930 г. з’яўляўся актыўным удзельнікам антысавецкай права трацкісцкай арганізацыі сярод пісьменнікаў Ленінграда» (арт. 58-10, 58-11 і 58-8 КК РСФСР). Пастановай Асобай Нарады пры НКУС СССР ад 2 ліпеня 1939 г. Берзін Ю. С. «за актыўны ўдзел у антысавецкай права трацкісцкай арганізацыі» быў асуджаны да зняволення ў ППЛ тэрмінам на 8 гадоў. 2 ліпеня 1939 г. быў этапаваны ў Паўночусходлаг. 26 сакавіка 1942 г. паўторна арыштаваны і 16 мая 1942 г. асуджаны Ваенным трыбуналам войск НКУС пры Дальдбудзе за «сістэматычную паражэнцкую прафашысцкую агітацыю сярод зняволеных» да расстрэлу. 11 чэрвеня 1942 г. прысуд быў прыведзены ў выкананне. Вызначэннем № 513-Н-57 Ваеннага трыбуналу Ленінградскай ваеннай акругі 8 мая 1957 г., справа вытворчасцю спынена за адсутнасцю складу злачынства. Рэабілітаваны.

Зноскі

  1. Ûlij Solomonovič Berzin // NUKAT — 2002.
  2. Berzin, Ûlij Solomonovič // MAK

Літаратура

  • Баркоўскі А. Трагічны шлях талентаў // Голас Радзімы. № 6. 6 лютага 2002. С. 6.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be