wd wp Пошук:

Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняўская.

Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская (нар. 5 жніўня 1962, Мінск, БССР, СССР) — беларускі культуролаг, пісьменніца, журналістка і палітычная зняволеная. Кандыдат культуралогіі (2002).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і дактараў Вісарыёна Цімафеевіча і Аляксандры Рыгораўны Чарняўскіх. Бацькі пазнаёміліся ў Мінскім медінстытуце, дзе вучыліся. Дзед па бацьку — пісьменнік Васіль Вітка (Цімох Крысько). Бацькоў пасля інстытута размеркавалі ў Завіцінск Амурскай вобласці. Юліі ў той час было ўсяго 2 гады, праз пастаянныя ангіны і ўрэшце рэўматызм у 3 гады бацькі адвезлі яе назад у Беларусь, дзе яна жыла з бацькавымі бацькамі[2].

У сем гадоў пайшла ў школу № 2, але пасля другога класа яе расфарміравалі. Пераехала з цэнтра горада ў Серабранку, дзе маці атрымала кватэру[2].

У 1984 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. Размеркаваная ў школу № 91 Мінска. Праз цкаванне з боку калектыва была вымушана сысці. Некалькі месяцаў была беспрацоўнай, часова ўладкавалася ў кінатэатр «Перамога», які чакаў хуткі рамонт. У 1986 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Юрыем Зісерам у Львове, куды прыехала з сябрамі на майскія святы[2].

У 1996—2020 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: этнічная культуралогія, семіётыка культуры. Аўтар канцэпцыі этнічнага самавобраза беларуса.

Аўтар кніг «Народная культура и национальные традиции» (Мн., 2000), «Этнічныя асновы культуры» (сумесна з П.Р. Ігнатовічам; Мн., 2001), «Асоба і культура» (Мн., 2003), «Введение в культурно-философскую антропологию» (Мн., 2003), «Белорус: Штрихи к автопортрету» (Мн., 2006), «Белорусы от „тутэйшых“ — к нации» (Мн., 2010). Апублікавала звыш 200 навуковых артыкулаў[3].

Спектакль Чарняўскай «Аднакласнікі», пастаўлены на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (рэжысёр Кацярына Аверкава), перамог у намінацыі «Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» на Нацыянальнай тэатральнай прэміі за 2012 год[4].

У 2010-х гадах уваходзіла ў Раду, якая размяркоўвала стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц[5], кіравала літаратурным клубам «GRAPHO», супрацоўнічала з парталам «TUT.BY»[3]. У жніўні 2020 года далучылася да асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

Палтітычны пераслед

18 мая 2021 года была затрымана сілавікамі рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. ў працэсе атакі на прадпрыемства, якое забяспечвала працу «TUT.BY», і неўзабаве была пасаджана пад хатні арышт[6]. 25 мая 2021 года дзевяць арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі яе палітычный зняволенай[6].

Сям’я

У шлюбе з Юрыем Зісерам нарадзіла дачку Яўгенію.

Зноскі

  1. https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/?utm_source=pen.org&utm_medium=popup&utm_campaign=support-pen-belarus-petition Праверана 3 жніўня 2021.
  2. 1 2 3 Выбоістыя шляхі Юліі Чарняўскай
  3. 1 2 http://dramacenter.org/by/library/chernyavskaya-yuliya/
  4. Алісейчык, Галіна (2013). “Нацыянальная тэатральная прэмія. Што далей?” (in be). Мастацтва (1 (358)): 28. https://issuu.com/pullet/docs/mastactva__01_2013.
  5. https://lit-bel.org.dyskurs.be/news/Stipendiya-mya-Magdaleni-Radzvl-dlya-psymennts--perakladchits-7584/?sphrase_id=711794 Архівавана 19 мая 2021.
  6. 1 2 Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі(бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.

Літаратура

  • Культуралогія: тэорыя культуры: вучэб. дапам. / А. І. Смолік, Л. К. Кухто. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2007. — 270 с. — ISBN 985-6798-21-3. — С. 13.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be