Юлія Францаўна Зарэцкая
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зарэцкая. Юлія Францаўна Зарэцкая (нар. 1978, в. Дунілавічы Пастаўскага раёна) — празаік, публіцыст, сатырык.
Біяграфія
Скончыла БДПУ імя М. Танка з адзнакай. Працавала рэдактарам, потым загадчыкам аддзела фельетонаў і пісьмаў часопіса «Вожык», намеснікам галоўнага рэдактара, з 2009(?) — галоўны рэдактар альманаха «Вожык». Член Саюза журналістаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзе в.а. сакратара секцыі сатыры і гумару.
Творчасць
Аўтар зборніка сатырычных і гумарыстычных твораў (апавяданняў, п’ес, гумарэсак, замалёвак з натуры). Друкавалася ў часопісах «Вожык», «Маладосць», газетах «Чырвоная змена», «ЛіМ», «Звязда», «Настаўніцкая газета» і інш.
Бібліяграфія
- Шчаслівыя людзі. — Мн., 2011.
- Суседзі. — Мн., 2013.[1]
Зноскі
- ↑ Сліва М. «Суседзі» Юліі Зарэцкай Архівавана 22 сакавіка 2016. — oo-spb.by, 29.11.2013
Літаратура
- Маладосць. № 3 (676), 2010. — С. 47.