wd wp Пошук:

Юн Фосэ

Юн Фосэ (нарв.: Jon Fosse; нар. 29 верасня 1959 года, Хёўгесун, Ругалан) — нарвежскі празаік, паэт, драматург.

Біяграфія

Дэбютаваў ў 1983 раманам «Чырвонае, чорнае», як драматычны пісьменнік — п’есай «І мы ніколі не расстанемся» (1994). Выкладаў літаратуру, займаўся журналістыкай. Аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў, кніг для дзяцей.

Проза

  • Чырвонае, чорнае, раман (1983)
  • Плывучы дом, раман (1989)
  • Свінец і вада, раман (1992)
  • Дзве аповесці (1993)
  • Меланхолія I, раман (1995) пра жыццё мастака Ларса Хертэрвіга
  • Меланхолія II, раман (1996)
  • Раніца, вечар, раман (2000)
  • Бессань, аповесць (2007)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120052547 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Jon Fosse // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120052547 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя·Паэты Нарвегіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be