wd wp Пошук:

Юрый Веля

Юрый Веля (в.-луж.: Jurij Wjela, 4 сакавіка 1892, Кубшыцы, Саксонія, Германія6 красавіка 1969, Будзішын, ГДР) — лужыцкі пісьменнік і педагог. Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1892 года ў горадзе Кубшыцы. З 1907 па 1913 год навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў Будзішыне. У 1911 годзе ўступіў у члены лужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Маціца сербская». З 1913 па 1916 год працаваў настаўнікам у вёсцы Несвачыдла. З 1919 года настаўнічаў у вёсцы Камарова каля горада Ракецы і з 1927 па 1937 год — у горадзе Букецы. У 1937 годзе быў высланы нацысцкімі ўладамі з Лужыцы і выкладаў у вёсцы Нойзальц - Шпремберг. У 1945 годзе вярнуўся на радзіму і стаў працаваць загадчыкам школьнага аддзела лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна». З 1948 года па 1952 год выкладаў у Вышэйшай сербскай школе ў Будзішыне. З 1952 года па 1957 год працаваў у гарадскім аддзеле лужыцкай школьнай адукацыі ў Будзішыне.

У 1957 годзе выйшаў на пенсію. Пражываў у Будзішыне, дзе памёр 6 красавіка 1969 года. Пахаваны на Тухорскіх могілках у Будзішыне.

Сачыненні

  • Knjez a roboćan, 1931;
  • Zhubjena njewjesta, 1935;
  • Paliwaka, 1936;
  • Naš statok, 1937;
  • Lehrgang der sorbischen Sprache, падручнік лужыцкай мовы, 1956;
  • Jan Michał Budar mjez roboćanami, 1956;
  • Woheń nad Bukecami, 1959;
  • Wučer mjez ludom, аўтабіяграфія, 1962;
  • Bjez prócy a potu njepřindźeš k złotu, 1965;
  • Robotow pal njebě kónc, 1966;
  • Pětr z Přišec, раман, 1968.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #105726257 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #105726257 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 151—152, 154, ISBN 5-7576-0063-2
  • J. Młynk, Jurij Wjela — Serbšćina. 19. studijny list, Mały Wjelkow 1956, str. 2211—2224; Žur, Muza, str. 296—305
  • Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ГДР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be