wd wp Пошук:

Юрый Драгобыч

Юрый Драгобыч (укр.: Юрій Дрогобич; польск.: Jerzy Drohobycz; нар. 1450; Драгобыч – пам. 4 лютага 1494; Кракаў) — русінскі (украінскі) навуковы дзеяч эпохі Адраджэння. Філосаф, астраном, астролаг, доктар медыцыны. Прафесар, рэктар Балонскага ўніверсітэта, прафесар Кракаўскага ўніверсітэта (1487-1494). Аўтар «Прагнастычнай ацэнкі бягучага 1483 года» (Iudicium prenosticon Anni MCCCCLXXX III currentis), аднаго з першых украінскіх лацінскамоўных тэкстаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Драгобычы (тады ў Рускім ваяводстве Каралеўства Польскага) ў сям’і салявара Міхайла-Даната.

Першую адукацыю атрымаў у святара царквы святога Юра айца Яўтымія. Тады ж атрымаў першыя веды пра разлік пасхалій і асноўныя веды лаціны.

Пад канец 1468 або на пачатку 1469 паступіў у Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў), дзе здабыў навуковую ступень бакалаўра (1470) і магістра (1473). Вывучаў медыцыну і вольныя мастацтвы ў Балонскім універсітэце, дзе стаў доктарам філасофіі (к. 1478) і медыцыны (к. 1482).

У Балонні ў 1478—1479 і 1480—1482 гадах чытаў лекцыі па астраноміі. Пра высокую адзнаку яго кваліфікацыі сведчыць тое, што Юрыю прызначана падвойная аплата — дзвесце лір замест звычайных ста[2].

З 1481 да 1482 быў рэктарам Балонскага ўніверсітэта — найстарэйшага ў Еўропе, у гісторыю якога ён увайшоў пад імем «Джорджа да Леаполі»[3][4] — Юрыя з Львова. Рэктар — адміністрацыйны кіраўнік універсітэта — абіраўся з выкладчыкаў на два гады. Юрый Драгобыч рыхтаваў з прафесарамі расклад лекцый, запаўняў вакансіі, усталёўваў парадак аплаты працы прафесараў, кантраляваў іх работу, арганізоўваў дыспуты, меў права крымінальнай юрысдыкцыі над усімі, хто быў на службе ці вучыўся ва ўніверсітэце.

Падтрымліваў цесныя сувязі з выбітнымі італьянскімі навукоўцамі-гуманістамі, сярод іх Марцыа Галеота, Іаган Рэгіямантан[5].

З 1487 — прафесар Ягелонскага ўніверсітэта. Памёр у Кракове, дзе і пахаваны.

Дзейнасць

7 лютага 1483 года ў Рыме выдаў кнігу «Прагнастычная ацэнка цяперашняга 1483 года» (Iudicium pronosticon Anni MCCCCLXXX III), якая з’яўляецца першай вядомай друкаванай кнігай, напісанай украінцам. У ёй, акрамя астралагічных прагнозаў, былі звесткі па геаграфіі, астраноміі, метэаралогіі, філасофіі. Навуковец падае вызначаныя ім каардынаты гарадоў: Вільні, Драгобыча, Львова, шэрагу гарадоў Італіі і Германіі, чым выяўляе грунтоўную абазнанасць у геаграфіі ўсёй Еўропы. «Прагностык» у пэўнай меры знаёміў еўрапейскага чытача з краінамі Усходняй Еўропы. У раздзеле «пра становішча Польшчы» ён падкрэслівае, што Львоў і Драгобыч належаць не да Польшчы, а да Русі, пад якой разумее «Рускае Каралеўства» — колішнія ўладанні галіцка-валынскага караля Данілы. Такая характарыстыка тогачаснай палітычнай карты Усходняй Еўропы сведчыць, што за мяжой Юрый Драгобыч прагнуў прадстаўляць менавіта Русь, пад якой разумеў найперш Галічыну[2].

Юрый Драгобыч зазначаў, што насельніцтву хрысціянскіх краін пагражаюць «вялікія небяспекі… у сувязі з прыгнётам князямі і панамі». Выказаў упэўненасць у здатнасьці людскога розуму пазнаць заканамернасці свету.

З 1487 года працаваў прафесарам медыцыны Ягелонскага ўніверсітэта, меў чын каралеўскага ўрача.

Выкладніцкая дзейнасць Юрыя Драгобыча была накіравана на пашырэнне гуманістычных ідэй эпохі Адраджэння. Ён лічыў, што ідэал дабрасумленнасці — Бог, да якога чалавек можа наблізіцца дзякуючы самаўдасканаленню.

У бібліятэках Парыжа захаваліся копіі двух астралагічных трактатаў Юрыя Драгобыча, а ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Мюнхене — яго прагноз на 1478 год, перапісаны нямецкім гуманістам Хартманам Шэдэлем. Гэтыя працы сведчылі пра грунтоўную абазнанасць навукоўца ў антычнай і сярэднявечнай літаратуры.

Вядомыя вучні

Сярод яго студэнтаў быў будучы выбітны астраном Мікалай Капернік, аўтар трактата «Аб вярчэнні нябесных сфер», які паклаў пачатак новага геліяцэнтрычнага погляду на будову Сонечнай сістэмы.

Ушанаванне памяці

  • У Драгобычы ўсталяваны помнік вучонаму.
  • Ва Украіне выпушчана паштовая марка, прысвечаная Юрыю Катэрмаку-Драгобычу.
  • У 2009 выпушчаная ўкраінская манета, прысвечаная міжнароднаму году астраноміі, на рэверсе якой выява Юрыя Катэрмака-Драгобыча[6].
  • Імем Юрыя Драгобыча названыя вуліцы ў Драгобычы, Львове, Калушы, Краматорску, Сміле.
  • У 2011 на фасадзе Балонскага ўніверсітэта адкрыта мемарыяльная дошка Юрыю Драгобычу[7].

Зноскі

  1. https://day.kyiv.ua/ru/article/istoriya-i-ya/yuriy-drogobych-v-kontekste-formirovaniya-ukrainskoy-elity
  2. 1 2 Юрій Дрогобич в контексті формування української еліти (нявызн.). Юрій Дрогобич в контексті формування української еліти. Праверана 16 чэрвеня 2016.
  3. Українське небо / Студії над історією астрономії в Україні — Google книги
  4. Італійський слід великого українця Архівавана 1 снежня 2017. // Marianna Soronevych, Gazeta Ukrainska / «Українська газета» в Італії
  5. Він був ректором у Болоньї — Юрій Котермак Архівавана 7 лютага 2015.
  6. http://www.bank.gov.ua/Bank_mn/YUV_M/Coins/Other/Astronomia.htm Архівавана 25 жніўня 2009.
  7. Чит. Дмитро Федан, У Болонському університеті відкрили меморіальну дошку Юрію Дрогобичу // Каменярі. — 2011. — 11 березня. — № 9. — С. 2.

Літаратура

  • Кревецький Іван. Прогностик Юрія Дрогобича — наша найстарша печатана книжка. Появилася 1483 р. в Римі і присвячена Папі. Її автор: Галичанин// Нова Зоря. — 1932.– Ч. 32. — 1 трав.
  • Білецький В. С. 509 років тому: [про Ю. Котермака (Дрогобича) — д-ра медицини, філос., астрономії та його кн. «Прогностична оцінка поточного 1483 року»] // Східний часопис. — 1992. — 16 січ. (№ 1). — С. 8. — Подано під псевд.: Петро Плай. — Дод. до газ. «Сіл. Донеччина».
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях. — Луцьк : Вежа, 2000.
  • Довідник з історії України Архівавана 10 красавіка 2009.. За ред. І. Підкови та Р. Шуста. — К. : Генеза, 1993.
  • Ісаєвич Я. Дрогобич Юрій // Енциклопедія історії України[ru] : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій[ru] (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України[ru]. — К.: «Наукова думка[ru]», 2004. — Т. 2 : Г — Д.— С. 466. — ISBN 966-00-0405-2. (укр.)
  • Ісаєвич Я. Д.  Юрій Дрогобич. Історична повість(недаступная спасылка). — К. : Молодь, 1972. — 121 с. — («Життя славетних»). — Вип. 16.
  • Прогностичний погляд на 1483 рік. Дрогобич Юрій. Роки і пророцтва / Уклад. і наук. ред. В. М. Вандишев. — X. : Факт, 2002.
  • Прогностичне судження про 1478 рік. Дрогобич Юрій. Роки і пророцтва / Уклад. і наук. ред. В. М. Вандишев. — X. : Факт, 2002., українською
  • Імена в медицині у відгомоні часу. 2015 рік. Календар знаменних та пам’ятних дат / Укладачі: С. М. Булах, Л. Є. Корнілова, М. С. Слободенюк. Наук. консультант засл. працівник культури України Р. І. Павленко. Ред. Н. М. Бортнік.— К.: Національна наукова медична бібліотека України, 2015.— 114 с.
  • Ісаєвич Я. Юрій з Дрогобича// Український історичний журнал. — 1960. — № 4; Його ж. Юрій Котермак з Дрогобича і його книга// Бібліотекознавство і бібліографія, — 1969. — Вип. 7;
  • Вавричин М., Ісаєвич Я. Юрій Дрогобич: До 500-річчя виходу першої книги вітчизняного автора. Бібліографічний покажчик. — Львів, 1983;
  • Ісаєвич Я. Юрій з Дрогобича // Аксіоми для нащадків. Українські імена у світовій науці. — Львів, 1992;
  • Isajevych Ja. George Drohobych’s astronomical treatises and their Arabic Sources// The Introduction of Arabic Philosophy into Europe. — Leiden, 1994;
  • Исаевич Я. Дрогобыч Юрий. Годы и пророчества. — Харьков, 2002.
  • Ісаєвич Я. Збереглися два томи// Друг читача (Київ). — 1983. — № 9. — 3 бер. — С 7.
  • Бічуя Ніна. Дрогобицький звіздар. — Київ: Рад. письменник, 1970. — 108 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be