wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Юрчанка

Юрый Уладзіміравіч Юрчанка (нар. 29 красавіка 1989, Мінск) — беларускі спартовец, музыка, паэт, відэаблогер, папулязатар беларускай мовы. Выступаў за юнацкую і моладзевую зборную па футболе Беларусі.

Біяграфічны нарыс

Юрый Юрчанка нарадзіўся ў Мінску 29 красавіка 1989 годзе.

Футбольная кар’ера

Футбольнае жыццё Юрыя Юрчанкі пачыналася даволі звычайна. Яго шасцігадовага прывёў на трэніроўку тата, і яму адразу спадабалася. Юрый Юрчанка жыў ва Уруччы, на той момант на вуліцы Каліноўскага трэніравалася «Зорка-БДУ». Гэта і была каманда, якая дала яму шлях у футбол у якасці абаронцы.

У 2007 годзе ў складзе каманды Паўла Радненкі перамог на мемарыяле Гранаткіна. У найвышэйшай лізе дэбютаваў у «МТЗ-РІПА» пры Юрыю Пунтусе ў 2009 годзе. Аднак далейшага прагрэсу не паследавала. З 2010 года Юрый Юрчанка выступаў за першалігавыя «Ведрыч-97» ды «Смаргонь». Узімку 2012 года футбаліст пачаў лавіць сябе на думцы, што займацца футболам «дзеля таго, каб проста бегаць», — гэта не тое, чаго ён жадаў, з-за чаго вырашыў у 2013 годзе[1][2], што варта скончыць, пра што, як паведамляў пазней, не шкадуе. У лютым 2014 года Юрый Юрчанка пераехаў у Маскву. Таксама ён адзначаў, што не кінуў футбол і гуляе ўжо як аматар.[3]

Прасоўванне беларускай мовы

Юрый Юрчанка, як сам адзначаў, быў заўсёды зацікаўлены ў беларускай мове, але не мог ім паўнавартасна займацца ёю з-за футболу. У сябра на вяселлі ён пазнаёміўся з вядоўцам Анатолем Дрыгіным, які быў вялікім аматарам беларускай мовы. Яны пазней пасябравалі і пачалі размаўляць між собку па-беларуску, што дало штуршок Юрыю Юрчанку да беларушчыны.[3]

Крок Наперад

У 2013 годзе Юрый Юрчанка зладзіў конкурс відэаролікаў «Крок наперад» на сайце «krok-naperad.by», які стварыў самастойна праз канструктар сайтаў. Да конкурса ён запісаў відэаролік «А ты размаўляеш па-беларуску?», дзе ў ролі Дона Жуана распавядаў, што калі будзеш размаўляць па-беларуску, то дзяўчат будзе многа, пад канец прызываючы ўдзельнічаць у конкурсе. Гэтым конкурсам Юрый Юрчанка быў задаволены. Удзельнікі конкурсу былі, яны яму пісалі і тэлефанавалі, у выніку было створана 12 відэаролікаў.[3]

Па прыездзе ў Маскву Юрый Юрчанка пачаў эксперыментаваць з відэа. Ён стварыў серыю відэаролікаў «Што мова для цябе?» (2014), якія сканчаліся пытаннем з назвы серыі. Усяго было створана 3 ролікі ў межах серыі.

Краіна Мараў

Ідэі стварэння беларускай сацыяльнай сеткі былі ў Юрыя Юрчанкі ў галаве яшчэ ў час футбольнай кар’еры, але пастаянныя матчы ды зборы перашкаджалі рэалізаваць усё. 25 сакавіка 2015 года Юрый Юрчанка на свае сродкі стварае сацыяльную сетку «Краіна Мараў», каманды памагатых тады не было, хаця некаторыя прапаноўвалі свае паслугі. «Краіна Мараў» зробленая выключна на беларускай мове, пра што сам Юрый Юрчанка тлумачыў, што такім чынам карыстальнікі змогуць палепшыць узровень уласных ведаў «нашай роднай мілагучнай мовы». Гэтая сацыяльная сетка мела платную рэгістрацыю, за якую трэба было заплаціць 10 даляраў (а паводле сайта «Будзьма беларусамі!», плата толькі за адкрыццё ўсіх магчымасцяў)[4]. Юрый Юрчанка гэтае тлумачыў:

Гэта своеасаблівы фільтр, які дазволіць пакінуць па-за “краінай” абыякавых людзей і аб’яднаць па-сапраўднаму вартых. Бясплатна нічога не працуе, а за такія грошы нават дзяўчыну ў кавярню не зводзіш. І мінімальная цана будзе добрым паказчыкам якасцяў людзей.

Аднак у інтэрв’ю для «Прессбола» за 4 снежня 2015 года Юрый Юрчанка паведаміў, што спачатку быў платны ўваход (10 даляраў за месяц), што было, паводле ягоных словаў, на той момант ужо скасаванае. На той жа момант, паводле Ярыя Юрчанкі, колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў у сацыяльнай сетцы «Краіна Мараў» была роўнай 148.[5] У межах праекта «Краіны Мараў» на сваім аднайменным канале на «YouTube» Юрый Юрчанка выпусціў 4 выпускі «Тэлебачання Краіны Мараў» (2015—2016), знятыя на ягоныя сродкі, са здымкай яму таксама дапамагалі сяброўкі. Другі выпуск «Тэлебачання» быў прысвечаны Дню Перамогі.

Агулам жа ў сацыяльнай сетцы зарэгістравалася каля 200 карыстальнікаў, з-за чаго сетка была закрытая ўжо ў 2016 годзе.

Блогерства

Напачатку 2016 года Юрый Юнчарка пачаў займацца трыятлонам, а 6 ліпеня 2017 года стварыў асобны расейскмоўны канал «3 в 1», прысвечаны гэтаму віду спорту. 16 студзеня 2019 года на гэтым канале з’явіўся першы Юнчаркаў музычны кліп па-расейску пад псеўданімам Дабл Ю.

Музыка

31 жніўня 2017 года Юрый Юрчанка дэбютаваў як музыка з кліпам «Мы любім бульбу» пад псеўданімам Піліп Беспамылковы. Пра саму песню аўтар казаў:[6]

Бульба — гэта наш наркотык. І мне закарцела перадаць нашае ёю захапленне па-новаму, зрабіць такі гламур з прыгожымі дзеўчынамі ды якаснай карцінкай, каб можна было ўбачыць, што бульба — гэта ня толькі вёска, трактар і гной. І што наогул вельмі карысна глядзець на звычайныя рэчы крыху з іншага боку Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))   

Бульба — гэта наш наркотык. І мне закарцела перадаць нашае ёю захапленьне па-новаму, зрабіць такі глямур з прыгожымі дзеўчынамі ды якаснай карцінкай, — тлумачыць аўтар. — Каб можна было ўбачыць, што бульба — гэта ня толькі вёска, трактар і гной. І што наогул вельмі карысна глядзець на звычайныя рэчы крыху зь іншага боку.

4 красавіка 2018 года выйшла песня «Мова», якую музыка называе «прызнаннем у любові да мовы» і «чарговым заклікам не забываць пра мову, атрымліваць кайф ад яе гучання і вымаўлення, распаўсюджваць мову паўсюль». Кліп таксама не абмінулі СМІ.[7][8][9][10][11][12] 29 красавіка 2019 года быў выпушчаны правакацыйны кліп «Дз, дж, г, ч», які закранае тэматыку БДСМ. У беларускім грамадстве гэтае выклікала неадназначную рэакцыю, хаця сам аўтар сказаў, што да гэтага трэба адносіцца з гумарам.[13] Шмат хто раскрытаваў кліп за празмерную і безгустоўную пахабнасць. Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў паведаміў наконт кліпа:[14]

Жах! Ад такіх кліпаў мовы болей не стане.

17 сакавіка 2020 года Піліп Беспамылковы прадставіў кліп «Як бацька» у эфіры «Еўрарадыё». Аўтар адмаўляе звязанасць песні з падітыкаю, тлумачачы гэта тым, што «кожны чуе тое, што хоча».[15]

Адукацыя

Юрый Юрчанка вучыўся ў мінскай школе № 191 (1996—2007).[16] У 2013 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт паводле адмысловасці міжнародныя інвестыцыі.[3]

Вобразы

Піліп Беспамылковы

Пра вобраз Піліпа Юрый Юрчанкаў распавядаў:[3]

Піліп – паэт. Ён ні да чаго ніколі не заклікае, а проста гаворыць на цікавыя яму тэмы. Ён можа быць розным: вясёлым, філасофсктм, сатырычным. У яго, увогуле-та, добрыя вершы. Мне вельмі падабаецца пра ветэранаў, напрыклад :). Як і ўсе іншыя, зрэшты. Пачытаць іх, праўда, асабліва няма дзе. Пакуль піша ў стол, але на відеа некаторыя творы ёсць. Арыгінальны тэкст (руск.)   

Піліп – поэт. Он ни к чему никогда не призывает, а просто говорит на интересные ему темы. Он может быть разным: веселым, философским, сатиричным. У него, вообще-то, хорошие стихотворения. Мне очень нравится про ветеранов, к примеру :). Как и все другие, впрочем. Почитать их, правда, особо негде. Пока пишет в стол, но на видео некоторые произведения есть.

Васіль Файны

Пра вобраз Васіля Юрый Юрчанкаў распавядаў:[3]

Васіль – настаўнік беларускай мовы. Ён імкнецца, каб усе размаўлялі па-беларуску. Выдае адукацыйныя ролікі, у якіх распавядае, як правільна называеццп тая ці іншая рэч. Ёсць крутое відеа пра жаночае адзенне. А ёсць, дзе ён катуе чалавека. Вырывае зубы, суе іголкі пад пазногці, прапануе грошы – патрабуе, каб той гаманіў па-беларуску. У рэшче рэшт, чалавеку падаюць дранікі. Ён згаджаецца, але есцікі без зубоў ужо не можа. Арыгінальны тэкст (руск.)   

Васіль – учитель белорусского языка. Он стремится, чтобы все разговаривали на мове. Выдает образовательные ролики, в которых рассказывает, как правильно называется та или иная вещь. Есть крутое видео про женскую одежду. А есть, где он пытает человека. Вырывает зубы, засовывает иголки под ногти, предлагает деньги – требует, чтобы тот говорил по-белорусски. В конце концов, человеку подают драники. Он соглашается, но кушать без зубов уже не может.

Футбольныя клубы

Творчасць

Піліп Беспамылковы

Самотнікі

Кліпы

Дабл Ю

Самотнікі

  • Выбиваем ковры (2019)
  • Вставай и беги! (2019)

Кліпы

  • Выбиваем ковры (2019)
  • Вставай и беги! (2019)

Цікавінкі

  • Калі Юрый Юрчанка толькі пачынаў размаўляць па-беларуску, ён наведваў курсы «Мова Нанова».

Зноскі

  1. “Непрыемна чуць ад людзей “Белоруссия” (беларуская мова) // Беларускі партал у Казахстане. — 25 траўня 2018 года.
  2. Футбаліст Юрчанка заснаваў праект у падтрымку беларускай мовы (беларуская мова) // Радыё Свабода.
  3. 1 2 3 4 5 6 Інтэрв’ю (2016)
  4. “Краіна Мараў” – новая сацсетка для мэтанакіраваных беларусаў (беларуская мова) // Будзьма беларусамі!. — 27 сакавіка 2015 года.
  5. Інтэрв’ю (2015)
  6. ПІЛІП БЕСПАМЫЛКОВЫ. ЯК СПАЗНАЦЬ ДЗЭН (беларуская мова) // Tuzin.fm. — 2017.
  7. «Мовы так мала, быццам на яе існуе забарона», — асілак пяе пра беларускую мову. ВІДЭА (беларуская мова) // Радыё Свабода. — 4 красавіка 2018 года.
  8. ПІЛІП БЕСПАМЫЛКОВЫ. МОВА ЯК НАРКОТЫК (беларуская мова) // Tuzin.fm. — 3 чэрвеня 2018 года.
  9. Былы гулец юніёрскай футбольнай зборнай Беларусi выпусціў кліп пра родную мову. (беларуская мова) // TIP.by. — 4 красавіка 2018 года.
  10. «Мова – ты мой наркотык». Былы гулец юніёрскай зборнай працягвае спяваць пра беларускае (беларуская мова) // Tribuna.com. — 4 красавіка 2018 года.
  11. Былы спартсмен зняў кранальны кліп пра мову (беларуская мова) // Пяршак. — 4 красавіка 2018 года.
  12. «Беларускую мову я чуў толькі на літаратуры, і гэта паказчык усёй нашай культуры». Былы футбаліст і Ironman зняў кранальны кліп пра мову (беларуская мова) // Onliner.by. — 4 красавіка 2018 года.
  13. Александр Чернухо «Паляцеў убок станік, я выдатны настаўнік!» Піліп Беспамылковы вяртаецца з правакацыйным БДСМ-кліпам // Onliner.by. — 29 красавіка 2019 года.
  14. «Паляцеў убок станік»: настаўнік беларускай мовы з плёткаю прыйшоў да вучаніцы // БелСат. — 29 красавіка 2019 года.
  15. Інтэрв’ю (2020)
  16. Старонка Юрыя Юрчанкі ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце»

Спасылкі

У сацыяльных сетках

Інтэрв’ю

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be