Юрыс Алунан
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алунан. Юрыс А́лунан (лат.: Juris Alunāns; 13 мая 1832, маёнтак Яункалснава, Латвія — 18 красавіка 1864) — латышскі паэт і грамадскі дзеяч; заснавальнік нацыянальнай пісьмовай паэзіі.
Біяграфія
Скончыў Тартускі ўніверсітэт (1861). 3 1862 г. рэдактар першай латышскай газеты («Пецярбургская газета»). Аўтар зборніка «Песенькі» (1856, пераклады класікаў сусветнай паэзіі), эпіграм. Складальнік зборніка навукова-папулярных артыкулаў «Двор, прырода і сусвет» (т. 1—3, 1859—61), у якім змешчаны матэрыялы па геаграфіі, гісторыі Расіі, мовазнаўстве. У вершах выступаў супраць самадзяржаўя, клерыкалізму, абуджаў нацыянальную самасвядомасць латышскага народа, удасканальваў нацыянальную латышскую мову.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11946988X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 Juris Andrejevič Alunāns // Proleksis enciklopedija — 2009.
Літаратура
- Абала М. Алунан // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.