wd wp Пошук:

Юхан Вільгельм Снельман

Юхан Вільгельм Снельман (12 мая 1806, Стакгольм — 4 ліпеня 1881, Кірканумі) — фінскі філосаф, публіцыст , празаік , журналіст і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Прафесар філасофіі Хельсінкскага ўніверсітэта (1856-63). У 1840-60-х гг . выдаваў шэраг газет на фінскай і шведскай мовах («Сайма» і інш.). Быў ілідарам фінскага нацыянальнага руху, заклікаў да згуртавання розных грамадскіх груп у імя інтарэсаў нацыі. Будучы сенатарам (1863-68), дамогся указа аб раўнапраўі фінскай мовы са шведскай (1863) — дзяржаўнай мовай Фінляндыі, і ўвядзення нацыянальнай грашовай адзінкі — маркі (1865). Аказаў значны ўплыў на развіццё філасофскай і грамадскай думкі Фінляндыі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Johan Vilhelm Snellman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Brozović D., Ladan T. Johan Vilhelm Snellman // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104368632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. http://finland.fi/public/default.aspx?contentid=160109
  6. http://www.kansallisbiografia.fi/english/?id=3639

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Фінляндыі Катэгорыя·Публіцысты XIX стагоддзя Катэгорыя·Публіцысты Фінляндыі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be